Як функцыянеры ўгаворвалі беларусаў змірыцца: «Павер, я не сваю дупу ратую». 21.by

Як функцыянеры ўгаворвалі беларусаў змірыцца: «Павер, я не сваю дупу ратую»

03.08.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падпарадкавацца — прасілі Крысціну Ціманоўскую прадстаўнікі беларускай дэлегацыі, калі здымалі яе з Алімпіяды. Гэтая размова — тыповая для функцыянераў. Наша Нiва згадала яркія цытаты, як чыноўнікі і кіраўніцтва ўгаворвалі рабочых падпісаць праўладныя лісты, студэнтаў — датэрмінова прагаласаваць, а выбарчыя камісіі — выправіць пратаколы.

Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую за дзень паставілі перад фактам: ты здымаешся з дыстанцыі і вяртаешся дадому. «Уразуміць» дзяўчыну спрабавалі галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч і іншы прадстаўнік дэлегацыі.

Як функцыянеры ўгаворвалі беларусаў змірыцца: «Павер, я не сваю дупу ратую»

Юрый Маісевіч. Фота bfla.eu

Вось вытрымкі з той размовы.

«Ты прыедзь дадому і нідзе нічога не пішы, не каментуй. Адпусці сітуацыю. Інакш, ведаеш, як муха трапляе ў павуцінне — чым больш круціцца, тым больш заблытваецца».

«Крысціна, 150 даляраў [сутачных]. Аддай, калі ласка, калі што не так, я табе вярну. Чуеш? Мне трэба справаздачыцца, 150 даляраў аддаць, гэта ж не мае грошы».

«Гэта не тая сітуацыя, каб хадзіць і даказваць. Цяпер адзінае, што мы можам, пайсці тым шляхам, на які нас скіроўваюць, — падпарадкавацца».

«Я цябе проста прашу гэта зразумець і прыняць. Вось вера праваслаўная кажа так: змірыся. У пакоры чалавек расце».

«Сёння трэба згладзіць сітуацыю, прыбраць раздражняльны момант».

«Павер, я не сваю дупу ратую і не кагосьці яшчэ. Мне ўжо сёмы дзясятак, я ведаю, як і што. Тут мы нічога не дакажам. Раз прапанавана так, мы мусім падпарадкавацца і зрабіць так».

«Не тая сітуацыя, каб праяўляць прынцыповасць»

Паказальная размова адбылася 9 жніўня 2020 года на адным з выбарчых участкаў Віцебска. Старшыня Кастрычніцкага раёна Сяргей Сташэўскі ўгаворваў камісію памяняць месцамі колькасць галасоў за Ціханоўскую і Лукашэнку. Прадстаўнікі камісіі абураліся, як яны будуць глядзець у вочы выбарцам, а чыноўнік расказваў, што сёння — іншыя задачы.

«Мне не хочацца, каб вы былі адзінымі, хто нейкім чынам, незразумела, чым кіруючыся — здаровым сэнсам, пачуццём гонару, адказнасці, — выбіўся з агульнай масы».

«Сёння не тая сітуацыя, калі трэба праяўляць прынцыповасць».

«Я ваша асаблівае меркаванне пачуў, мне яго не трэба фармалізаваць на паперы. Хто прынцыпова не хоча падпісваць гэты дакумент… Усё адно трэба, каб засталося дзве траціны камісіі. Значыць, дзве траціны застаюцца, астатнія могуць адчуць сябе вельмі дрэнна і пакінуць памяшканне выбарчага ўчастка. Тады будзе ў пратаколе напісана «хворы» і подпісы не трэба будзе ставіць».

«Апусціцеся на зямлю, усім кажу»

Калі Захад увёў санкцыі, рабочых сталі прымушаць падпісваць лісты супраць гэтага. На аўдыя трапіла размова гендырэктара «Гроднаэнерга» Віктара Жука з падначаленымі, дзе ён незадаволены малой колькасцю подпісаў. Жук папракае: цяпер не час для амбіцый, трэба быць, як усе.

«Я некалі ўсім публічна казаў: на двух крэслах мы не ўседзім. Апошнімі ў энергетыцы па дадзеным пытанні мы не будзем. А мы апошнія. Інфармацыя паступіць наверх».

«Апусціцеся на зямлю, усім кажу».

«Мы павінны працаваць і быць адзінай камандай. Што здарылася цяпер, амбіцыі лішнія? Прыбірайце!»

«Да анархіі хочам прыйсці? Прыйдзем. А то дэмакратычны пачатак выказваеце».

«Не дай Бог, мяне потым пачнуць скланяць»

Практыка заганяць студэнтаў на датэрміновае галасаванне цягнецца шмат год. На мінулых парламенцкіх выбарах інтэрнэт абляцеў запіс з БДЭУ. На ім куратарка групы Аксана Аніскевіч угаворвае дзяўчат пайсці галасаваць датэрмінова, інакш выкладчыкі атрымаюць па шапцы.

«Вы павінны гэта зрабіць да нядзелі. Чаму? Таму што потым пачнуць церабіць загадчыка кафедры, Лапцёнка і дэканат. Я не хачу, каб маю групу, мяне і ўсіх астатніх праз гэта скланялі».

«Не дай Бог, мяне потым выклічуць і пачнуць мяне скланяць, што мая група не прагаласавала. Там ўсё адсочваецца строга».

«Гэта не я прыдумала, паверце, мне гэта таксама не так важна, каб мне тут прымушаць. Але я павінна выканаць свой грамадзянскі доўг. Я пайду гэта і зраблю, вось і ўсё».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падпарадкавацца — прасілі Крысціну Ціманоўскую прадстаўнікі беларускай дэлегацыі, калі здымалі яе з Алімпіяды. Гэтая размова — тыповая для функцыянераў.
 
 
 


Архив (Разное)