Амбасадар Польшчы ў Японіі расказаў у сваім твітэры пра сустрэчу зь беларускай лёгкаатлеткай Крысьцінай Ціманоўскай. 21.by

Амбасадар Польшчы ў Японіі расказаў у сваім твітэры пра сустрэчу зь беларускай лёгкаатлеткай Крысьцінай Ціманоўскай

03.08.2021 10:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Ціманоўская пачуваецца добра. Дзякуе ўсім тым, хто працягнуў ёй руку дапамогі, каб выратаваць ад тых, хто не жадаў ёй дабра», — напісаў Мілеўскі.


Раней паведамлялі, што Ціманоўская мае вылецець у Польшчу, якая выдала ёй гуманітарную візу, 4 жніўня.

  • 1 жніўня 24-гадовая Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
  • Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты празь недастатковую колькасьць допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі.
  • Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
  • Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, і Крысьціна выдаліла відэа. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай наконт удзелу ў няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе».
  • Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь ня вернецца, бо баіцца перасьледу. Яна вырашыла пераехаць у Польшчу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амбасадар Польшчы ў Японіі Павал Мілеўскі расказаў у сваім твітэры пра сустрэчу зь лёгкаатлеткай Крысьцінай Ціманоўскай, якая адмовілася вяртацца ў Беларусь...
 
 
 


Архив (Разное)