Муж спрынтэркі Крысьціны Ціманоўскай: Мы ніколі ня мелі дачыненьня да апазыцыі. 21.by

Муж спрынтэркі Крысьціны Ціманоўскай: Мы ніколі ня мелі дачыненьня да апазыцыі

03.08.2021 10:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У інтэрвію тэлеканалу Sky News Зданевіч сказаў:

«Мы ніколі ня мелі ніякіх сувязяў, ніколі не падтрымлівалі апазыцыю. Мы проста нармальныя спартоўцы, мы проста адданыя спорту і не цікавімся апазыцыйным рухам».

Колішні спартовец, а цяпер пэрсанальны трэнэр 2 жніўня пакінуў Беларусь, баючыся рэпрэсіяў у выніку падзеяў, якія разгортваюцца вакол ягонай жонкі.

«Рашэньне аб ад’езьдзе прыняў учора літаральна цягам паўгадзіны. З Крысьцінай пакуль няма сувязі, але ведаю, што яна пад абаронай польскага консульства ў Токіё. У далейшым плянуе пераезд у Польшчу, дзе мы і сустрэнемся», — сказаў Арсень Зданевіч у інтэрвію kyky.org.

  • 1 жніўня 24-гадовая Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
  • Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты празь недастатковую колькасьць допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі.
  • Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
  • Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, і Крысьціна выдаліла відэа. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай наконт удзелу ў няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе».
  • Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь ня вернецца, бо баіцца перасьледу. Яна вырашыла пераехаць у Польшчу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэнэр Арсень Зданевіч, муж лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай, якую спартовыя чыноўнікі падчас Алімпіяды паспрабавалі выдварыць зь Японіі, акрэсьліў іх з жонкай...
 
 
 


Архив (Разное)