Сябры пра Віталя Шышова: «Ён быў ураўнаважаны, пазытыўны, шмат каму дапамагаў». 21.by

Сябры пра Віталя Шышова: «Ён быў ураўнаважаны, пазытыўны, шмат каму дапамагаў»

03.08.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ранкам 3 жніўня знайшлі павешаным беларуса, які быў кіраўніком «Беларускага дому ва Ўкраіне». Паліцыя праводзіць расьсьледаваньне. 26-гадовы праваабаронца зьехаў з Беларусі ва Ўкраіну ўвосень 2020 году, разам са сваёй сяброўкай Бажэнай Жолудзь, пiша Радыё Свабода.

Сябры пра Віталя Шышова: «Ён быў ураўнаважаны, пазытыўны, шмат каму дапамагаў»

«Яму было 25, калі ён пераехаў ва Ўкраіну. Недзе месяц ці паўтара таму мы сьвяткавалі ягоны дзень нараджэньня, 26 гадоў, на Майдане. І ў мінулую нядзелю ён быў на традыцыйнай акцыі на Майдане. Бо ён быў адміністратарам тэлеграм-каналу „Беларускі дом ва Ўкраіне“, таксама адміністраваў сайт арганізацыі. Ён шмат працаваў — рыхтаваў акцыі, звароты, здымаў і мантаваў відэа з акцыяў», — распавёў беларус Віталь Сьляпухін, які жыве ў Кіеве.

Ён характарызуе Віталя як «абсалютна пазытыўнага чалавека».

«Ён ня піў, займаўся спортам, спакойны, добры, стараўся нават тут рабіць справы для Беларусі і перамогі над нелегітымнай уладай. Ён дапамагаў беларусам прадуктамі, рэчамі. Якраз цяпер мы рыхтавалі акцыю да 9 жніўня, і ён займаўся арганізацыйнымі момантамі. Тое, што за ім маглі сачыць... Тут гэта нічога новага...», — зазначыў Валер.

Арцём Моладаў, беларус з Кіева, кажа, што Віталь выклікаў «толькі станоўчыя эмоцыі».

«Ён быў жыцьцярадасны чалавек з мноствам плянаў, у якога ўсё жыцьцё наперадзе. Пра нейкі сум ці дэпрэсію не было ніякай гаворкі — гэта не пра яго», — дадаў Арцём.

Дзяўчына Віталя цяпер знаходзіцца ня ў лепшым стане ад навіны пра гібель сябра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранкам 3 жніўня знайшлі павешаным беларуса, які быў кіраўніком «Беларускага дому ва Ўкраіне».
 
 
 


Архив (Разное)