У МЗС Беларусі заявілі, што беларускія памежнікі апошнім часам затрымліваюць «значна больш нелегалаў, чым раней». 21.by

У МЗС Беларусі заявілі, што беларускія памежнікі апошнім часам затрымліваюць «значна больш нелегалаў, чым раней»

03.08.2021 17:06 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Анатоль Глаз заявіў, што Літва заблякавала супрацоўніцтва ў справах мігрантаў і згарнула супрацу праваахоўных органаў дзьвюх краін, а ў Брусэлі праігнаравалі шэраг прапановаў Беларусі ў некалькіх сфэрах, у тым ліку міграцыйнай.

«Мігранты бягуць з разбураных вайной раёнаў у надзеі знайсьці новы, цёплы, утульны, а галоўнае — бясьпечны дом, а натыкаюцца на паліцэйскі гвалт, „сьпіраль Бруна“ і адкрытую варожасьць», — заявіў Глаз.

Ён дадаў, што беларускія памежнікі апошнім часам затрымалі «значна больш нелегалаў, чым раней». Паводле яго, многія краіны Эўропы фіксуюць павелічэньне нелегальнай міграцыі праз свае межы, пры гэтым «патрабуе салідарнасьці толькі Літва».

Глаз адзначыў, што «беларускія памежныя службы заўсёды адказна падыходзяць да выкананьня міжнародных абавязаньняў». Пры гэтым 3 жніўня агенцтва бясьпекі вонкавых межаў Эўрапейскага Зьвязу Frontex, якія дапамагаюць літоўскім памежнікам, у Салечніцкім раёне пры патруляваньні мяжы на верталёце зафіксавалі групу нелегальных мігрантаў, якую нібыта суправаджаў ведамасны аўтамабіль беларускіх памежнікаў, дапамагаючы ім парушыць дзяржаўную мяжу Літвы.

Раней Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Макей заяўлялі пра наўмыснае аслабленьне кантролю на мяжы зь Літвой з-за таго, што Беларусі заблякавалі фінансавую дапамогу па шэрагу сфэраў супрацоўніцтва і наклалі на дзяржаву санкцыі.

Усяго ад пачатку году ў Літву зь Беларусі спрабавалі трапіць 4026 мігрантаў. 2 жніўня міністарка ўнутраных спарваў Літвы Агне Білатайце паведаміла, што мігрантаў будуць адпраўляць назад на пункты пропуску або ў дыпляматычнае прадстаўніцтва. У той самы дзень раніцай стала вядома, што ў Менску чакаюць новых авіярэйсаў з Іраку, на якіх звычайна і прыбываюць мігранты, якія неўзабаве незаконна перасякаюць мяжу зь Літвой.

Санкцыі Эўразьвязу супраць рэжыму Лукашэнкі

Эканамічныя сэктаральныя санкцыі

Эканамічныя сэктаральныя санкцыі былі ўведзеныя Эўразьвязам пасьля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску 23 траўня 2021 году і наступнага затрыманьня журналіста Рамана Пратасевіча і ягонай партнэркі Соф'і Сапегі, а таксама з прычыны парушэньняў правоў чалавека і рэпрэсій.

У матывацыйнай частцы прынятага рашэньня прыгадваюцца, у прыватнасьці, эскаляцыя сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі і жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычнай апазыцыі і журналістаў, а таксама асобаў, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў.

24 чэрвеня 2021 году Эўразьвяз увёў наступныя абмежавальныя захады:

  • У экспарце і перадачы абсталяваньня, тэхналёгіяў або праграмнага забесьпячэньня, прызначанага для выкарыстаньня ў інтарэсах беларускіх уладаў у маніторынгу або перахопе Інтэрнэту і тэлефоннай сувязі на мабільных або стацыянарных прыладах.
  • У экспарце ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэньня для вайсковага выкарыстаньня.
  • У экспарце ў Беларусь тавараў, якія выкарыстоўваюцца для тытунёвых вырабаў.
  • У імпарце ў ЭЗ нафтапрадуктаў з Беларусі.
  • У імпарце ў ЭЗ калійных угнаеньняў з Беларусі,
  • У доступе на фінансавыя рынкі ЭЗ ўраду Беларусі, а таксама беларускім дзяржаўным фінансавым інстытутам і субʼектам.
  • Эўрапейскаму інвэстыцыйнаму банку забаронена фінансаваць праекты ў дзяржаўным сэктары Беларусі.

Санкцыі супраць асобаў і прадпрыемстваў

Раней, на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня 2021 году, міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.

Санкцыйны сьпіс з 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Эўразьвяз, быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу, такім чынам ён набывае моц.

Яшчэ раней, у кастрычніку, лістападзе і сьнежні 2020 году Эўразьвяз увёў тры пакеты санкцый супраць уладаў Беларусі. Абмежавальныя захады тычацца афіцыйных асобаў, а таксама некаторых прадпрыемстваў. Агулам у санкцыйным сьпісе тады апынуліся 84 асобы, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ. У сьпіс уваходзіць Аляксандар Лукашэнка, ягоны сын Віктар Лукашэнка, кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, старшыня КДБ Іван Тэртэль, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч, генэральны пракурор Андрэй Швед і іншыя сілавікі, а таксама судзьдзі і чальцы выбарчых камісіяў.

Сярод іншага, ЭЗ увёў санкцыі супраць юрыдычных асобаў: ЗАТ «Белтэхэкспарт», «Дана Холдынгз/Дана Астра», Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Беларусі, ТАА «Сінэзіс», ААТ «АГАТ — электрамэханічны завод», ААТ «140-ы рамонтны завод» і ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз адрэагаваў на абвінавачаньні ў адрас Беларусі ў стварэньні міграцыйнага крызісу на мяжы зь Літвой. Ён назваў заявы...
 
 
 


Архив (Разное)