Крысьціна Ціманоўская вылецела ў Вену. 21.by

Крысьціна Ціманоўская вылецела ў Вену

04.08.2021 08:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спрынтарка Крысьціна Ціманоўская пакінула сёлетнюю алімпійскую сталіцу Токіё і адправілася на самалёце ў Вену, піша Reuters.

Першапачаткова плянавалася, што яна паляціць на самалёце наўпрост у Варшаву, аднак зь меркаваньняў бясьпекі рэйс зьмянілі, і беларуска паляцела ў Аўстрыю, паведаміла журналістам прадстаўніца беларускай дыяспары.

Ціманоўская зьявілася ў аэрапорце Нарыта ў суправаджэньні паліцэйскіх афіцэраў, і, не спыняючыся для размовы зь некалькімі дзясяткамі рэпартэраў, адправілася на самалёт. У Вену, згодна з раскладам, самалёт прыляціць у 17.05 паводле беларускага часу.

З Аўстрыі Ціманоўская, праўдападобна, адправіцца ў Польшчу, якая раней выдала беларусцы гуманітарную візу.

Крысьціна Ціманоўская і яе адмова вяртацца ў Беларусь

  • 1 жніўня 24-гадовая лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
  • Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе паставілі бегчы эстафэту 4×400 мэтраў, хоць на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў.
  • Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты з прычыны недастатковай колькасьці допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі. Ціманоўская, у сваю чаргу, заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
  • Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, і Крысьціна выдаліла відэа. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай наконт удзелу ў няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе».
  • Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь ня вернецца, бо баіцца перасьледу. 2 жніўня яна наведала польскую амбасаду, дзе ёй выдалі гуманітарную візу. У той жа дзень стала вядома, што яе муж Арсень Зданевіч зьехаў зь Беларусі ва Ўкраіну.
  • Трэцяга жніўня Ціманоўская з Токіё паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
  • 4 жніўня заплянаваны палёт спартоўкі ў Варшаву ў апошні момант зь меркаваньняў бясьпекі зьмянілі на Вену. У аэрапорце Токіё перад вылетам у Аўстрыю Ціманоўская зьявілася ў суправаджэньні афіцэраў японскай паліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская спартоўка зьмяніла рэйс зь меркаваньняў бясьпекі.
 
 
 


Архив (Разное)