ByPol заявіў, што раскрыў базы аддзелу ГРУ, які займаецца апанэнтамі Лукашэнкі за мяжой. 21.by

ByPol заявіў, што раскрыў базы аддзелу ГРУ, які займаецца апанэнтамі Лукашэнкі за мяжой

04.08.2021 12:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Удзельнік ініцыятывы Алег Талерчык паведаміў, што абсалютная большасьць прадстаўнікоў найвышэйшага афіцэрскага складу Беларусі — альбо выпускнікі расейскіх вайсковых навучальных установаў, альбо супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў, якія, у тым ліку, віталі акупацыю ўкраінскага паўвострава Крым Расеяй. Не складае выключэньня і цяперашні склад ГРУ Беларусі.

Паводле інфармацыі ByPol, штаб ГРУ Беларусі знаходзіцца ў Менску на вуліцы Грушаўскай, у дакумэнтах афіцыйна ён праходзіць як вайсковая частка.

Менавіта пры ГРУ, як сьцьвярджае ініцыятыва, стварылі 9-ы аддзел, які займаецца палітычнымі апанэнтамі Лукашэнкі за мяжой.

Паводле ініцыятывы, акрамя замаскаванай пад вайсковую частку базы ў Менску ў мікрараёне Масюкоўшчына, 9 аддзел ГРУ мае вайскова-тэхнічныя пункты ў Горадні і Берасьці. Ініцыятыва сьцьвярдждае, што падобныя аддзелы створаныя толькі на заходняй мяжы Рэспублікі Беларусь.

Што такое ініцыятыва ByPol

У ініцыятыву ByPol уваходзяць былыя і цяперашнія працаўнікі сілавых структур, нязгодныя з гвалтам, фальсыфікацыямі і масавымі рэпрэсіямі, якія ўзмацніліся ў Беларусі пасьля выбараў 2020 году.

Згодна са справаздачай на тэлеграм-канале ByPol, унутраныя дакумэнты сілавых структур у офіс арганізацыі паступаюць штодня. Асаблівая ўвага надаецца супрацоўніцтву зь дзейнымі сілавікамі, якія сьвядома дапамагаюць апанэнтам рэжыму.

Як вынік, ByPol рэгулярна публікуе сакрэтныя ведамасныя ўказы і аўдыёзапісы перамоваў высокіх чыноў сілавога блёку (напрыклад, экс-старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, былога начальніка ГУБАЗіК Мікалай Карпянкова ды іншых).

Цяпер ініцыятыва аб’ядноўвае ня толькі былых, а і дзейных беларускіх сілавікоў, уключна з супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі, Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Службы бясьпекі прэзыдэнта ды іншых структураў.

У красавіку 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў Telegram-канал ByPol экстрэмісцкім.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ініцыятыва Bypol паведаміла, што ў яе распараджэньні зьявіліся дакумэнты, якія даюць зьвесткі пра структуру і працу Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня (ГРУ)...
 
 
 


Архив (Разное)