Група кангрэсмэнаў ЗША патрабуе абмежаваць доступ беларускага рэжыму да $1 млрд з МВФ. 21.by

Група кангрэсмэнаў ЗША патрабуе абмежаваць доступ беларускага рэжыму да $1 млрд з МВФ

04.08.2021 12:24 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Народнага антыкрызіснага кіраваньня, якое раней выступіла з ініцыятывай заблякаваць трансфэр 950 мільёнаў даляраў крэдыту для Беларусі.

«Беларусы працягваюць змагацца супраць рэжыму. ЗША і саюзьнікі дамагліся прагрэсу ў пытаньні санкцыяў супраць Лукашэнкі. Вылучэньне мільярда ад МВФ перакрэсьлівае дасягнуты прагрэс. Больш за тое, доступ да рэсурсаў фонду дае сыгнал дыктатарам: за арганізацыю рэпрэсіяў супраць грамадзян сваіх краін на дзяржаўным узроўні яны могуць нават атрымаць узнагароду, — гаворыцца ў заяве групы «Сяброў Беларусі» Кангрэсу ЗША.

Кангрэсмэны заклікалі МВФ абмежаваць для нелегітымнай улады доступ да рэсурсаў датуль, пакуль не пачнецца дыялёг з дэмакратычнымі сіламі і ня будуць арганізаваны сумленныя выбары.

«Сябры Беларусі» — міжпартыйная група Палаты прадстаўнікоў ЗША, мэта якой — прасоўваць у Беларусі дэмакратычныя рэформы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Група «Сяброў Беларусі» Кангрэсу ЗША накіравала ў Міжнародны валютны фонд (МВФ) ліст пра неабходнасьць абмежаваць для Менску доступ да крэдыту на суму ў амаль...
 
 
 


Архив (Разное)