Да 2,5 года ў калёніі. У Берасьці асудзілі чарговых 12 асобаў у «карагоднай справе». 21.by

Да 2,5 года ў калёніі. У Берасьці асудзілі чарговых 12 асобаў у «карагоднай справе»

04.08.2021 13:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Судзьдзя Вера Філонік пакарала

  • Натальлю Шылу, Уладзімера Макарэвіча 2,5 гадамі «хіміі»,
  • Андрэя Касьцюка — 3 гадамі «хіміі»,
  • Ігара Лаптановіча (знаходзіўся пад вартай з 24 сакавіка) — 2,5 гадамі калёніі,
  • Юлію Лаптыновіч — 3 гадамі «хатняй хіміі» (у сям’і трое дзяцей),
  • Тацяну і Аляксея Біруковых, Арцёма Андрасюка, Дар’ю Дзям’янку, Канстанціна Пяцыкіна, Сяргея Дзягцярыку, Андрэя Парфеяўца — 2 гадамі «хатняй хіміі».

Такія ж самыя тэрміны для абвінавачаных прасіў пракурор Генадзь Буры, які, сярод іншага, прасіў прызнаць вінаватым забітага Генадзя Шутава і запатрабаваў 10 гадоў для сьведкі забойства Аляксандра Кардзюкова.

Падчас судовых паседжаньняў віну прызнаў цалкам Канстанцін Пяцінкін, прызналі часткова — Аляксей і Тацяна Біруковы, Сяргей Дзягцярык, Андрэй Парфеявец. Астатнія цалкам не прызналі выстаўленае ім абвінавачаньне.

Згодна з вэрсіяй абвінавачаньня, падсудныя ў групе зь іншымі асобамі наўмысна ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Іх дзеяньні нібыта былі спалучаныя зь непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацыяў і прадпрыемстваў. З прычыны прастою тралейбуснаму парку нанесеная шкода ў суме 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчаваньня.

На гэты момант вынесьлі ўжо шэсьць калектыўных прысудаў. Агулам асудзілі 69 асобаў.

Суд над шостай групай абвінавачаных, якая налічвае 12 фігурантаў, меў адбыцца 23 ліпеня. Аднак працэс не пачаўся, бо ў адной з абвінавачаных выявіўся станоўчы тэст на каранавірус. У выніку судовае паседжаньне перанесьлі на 9 жніўня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 жніўня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд сёмай групе абвінавачаных ва ўдзеле летась 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвару...
 
 
 


Архив (Разное)