У менскіх ВНУ недабор студэнтаў на бюджэтную форму навучаньня. 21.by

У менскіх ВНУ недабор студэнтаў на бюджэтную форму навучаньня

04.08.2021 16:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Zerkalo.io паглядзела, якія беларускія ўнівэрсытэты і на якія спэцыяльнасьці абвясьцілі дадатковы набор.

БДУ — 51

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на дзённую форму незапоўненыя 36 месцаў. Дадатковы набор аб’явілі на мэхмат (14 месцаў), фізфак (11), прыродаахоўную дзейнасьць (4). Яшчэ 11 чалавек чакаюць у інстытуце імя Сахарава, які ўваходзіць у структуру БДУ.

БНТУ — 160

У Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсыітэце на бюджэце свабодныя 150 месцаў. Больш за ўсё абітурыентаў недалічыліся на спэцыяльнасьці «мэталюргічная вытворчасьць і матэрыялаапрацоўка — 27 вакансій. Акрамя таго, не хапіла 10 бюджэтнікаў-завочнікаў.

БДУІР — 15

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі дадатковы набор неабходны толькі на ваенным факультэце. 14 чалавек не хапае на спэцыяльнасьці «радыётэхніка» (спэцыяльныя сыстэмы радыёлякацыі і навігацыі), 1 — на спэцыяльнасьці «інфакамунікацыйныя сістэмы».

БДТУ — 53

Недалічыліся патрэбнай колькасьці студэнтаў і ў Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце. Вакантныя месцы на дзённы бюджэт засталіся на сямі факультэтах, дзе агулам не хапае 53 абітурыенты. Большасьць прыйшлося на спэцыяльнасьць «абсталяваньне дрэваапрацоўчых вытворчасьцяў».

БДПУ імя Танка — 16

У Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка вакантнымі аказаліся 16 месцаў — усе на спецыяльнасьці «Фізіка. Інфарматыка». Каб паступіць на дзённую форму, трэба тры сертыфікаты ЦТ:

Вайсковая акадэмія — 115

Засталіся незанятыя месцы і ў Вайсковай акадэміі. Зь інфармацыі на сайце Міністэрства абароны вынікае, што тут чакаюць яшчэ 115 чалавек. Больш за ўсё на факультэце супрацьпаветранай абароны — на спэцыяльнасьці «эксплюатацыя радыётэхнічных сыстэмаў» вольныя 34 месцы.

Дакумэнты ад тых, хто плянуе паступаць на месцы, што аказаліся вакантнымі, ВНУ прымаюць да 7 жніўня ўключна.

Раней сталічныя ВНУ салідарна ўзьнялі цану за камэрцыйнае навучаньне, хоць кіраўніцтва Міністэрства адукацыі публічна запэўнівала, што падвышаць кошт адукацыі першакурсьнікам сёлета не плянуюць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 жніўня — апошні дзень залічэньня на бюджэт ў ВНУ. Аднак у некаторых установах частка месцаў усё яшчэ застаецца вакантнай.
 
 
 


Архив (Разное)