Суды і выракі 5 жніўня: 1 год калёніі за словы «Лукашенко — петух». 21.by

Суды і выракі 5 жніўня: 1 год калёніі за словы «Лукашенко — петух»

05.08.2021 10:24 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Суд Савецкага раёна горада Менска разгледзеў справу 42-гадовага Аляксея Шчарбацюка. Судзьдзя Фёдарава прызнала яго вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 368 КК і асудзіла да года пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. Пракурорам на працэсе быў Чабатароў. Шчарбацюка ўзялі пад варту ў залі суду, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Аляксея Шчарбацюка абвінавачвалі ў «абразе Лукашэнкі» — мужчына, знаходзячыся на бальконе, крычаў «Жыве Беларусь!» і «Лукашенко — петух!». Сьведкі па справе, Вольга Майская і Мікіта Яўсеенка (студэнт трэцяга курсу Акадэміі МУС), праходзілі міма дома, пачулі «як незнаёмы чалавек абражае Лукашэнку» і выклікалі міліцыю.

Абвінавачаны прызнаў віну. Памятае, што крычаў «Жыве Беларусь!», а таксама не адмаўляе, што мог выкрыкваць абразу, але не памятае, што менавіта крычаў у той раз. Ён патлумачыў, што крычаў пра Лукашэнку, маючы на ўвазе, што ён — агрэсіўна настроены чалавек, паколькі бачыў, як той бегаў з аўтаматам са сваім сынам і крычаў: «Што, пацукі, разышліся ўжо?» Шчарбацюк адзначыў: «Калі б я меў на ўвазе пасіўны гомасэксуалізм, я б крыкнуў іншае слова на літару «п», а не «петух».

Судзьдзя Фёдарава зачытала яго пісьмовыя паказаньні падчас сьледзтва, так як выявіліся істотныя супярэчнасьці. У пісьмовых паказаньнях абвінавачаны сьцьвярджаў, што ў яго «зьявіўся намер абразіць Лукашэнку, усьведамляў, што абражае, што гэта чуюць людзі, ведаў, што пазначае гэтае слова ў крымінальных колах».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода сочыць за падзеямі.
 
 
 


Архив (Разное)