Колькасьць захварэлых на COVID-19 у сьвеце перавысіла 200 млн. 21.by

Колькасьць захварэлых на COVID-19 у сьвеце перавысіла 200 млн

05.08.2021 10:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Лічба 100 млн дыягназаў была пераадоленая на працягу году, яшчэ сто мільёнаў чалавек заразіліся на працягу наступных шасьці месяцаў.

Найбольшая колькасьць выпадкаў выявілі ў ЗША (35 млн), Індыі (амаль 32 млн) і Бразыліі (20 млн). На чацьвёртым месцы — краіна-суседка Беларусі Расія, якая мае 6,3 млн выпадкаў.

У Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных на 5 жніўня, усяго зарэгістравана 449 302 заражэньні, сьмяротных выпадкаў 3 494, выздаравелі 443 417, хварэюць цяпер 2 391. Шмат хто ў Беларусі і за мяжой ставіць гэтыя лічбы пад сумнеў.

38% дыягназаў, якія рэгіструюцца ў апошні час, прыпадаюць на бедныя краіны.

Памерла больш за 4,2 млн чалавек па ўсім свеце. Навукоўцы з Унівэрсытэту Вашынгтону лічаць, што паказьнікі сьмяротнасьці ад СOVID-19 заніжаныя ўдвая.

Масавая імунізацыя, на думку навукоўцаў з унівэрсытэту Гопкінса, запавольвае пандэмію і дапамагае прадухіліць гібель людзей, але вакцын на ўсіх не хапае.

Агенцтва Reuters адзначае, што каранавірусам заразіліся прынамсі 2,6% насельніцтва Зямлі. Калі сабраць іх разам, яны склалі б восьмую па колькасьці насельніцтва краіну ў сьвеце.

На гэтым фоне Сусьветная арганізацыя здароўя заклікала багатыя краіны часова адмовіцца ад трэцяй прышчэпкі супраць каранавірусу і перадаць вызваленыя дозы краінам, якія жывуць у нястачы, і пераважная большасьць насельніцтва якіх па-ранейшаму застаецца без вакцыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавирусу ў сьвеце перавысіла 200 млн, падлічылі ў амэрыканскім унівэрсытэце Джона Гопкінса. Апошнім часам тэмпы...
 
 
 


Архив (Разное)