У Літве за апошні дзень выдварылі ў Беларусь 321 мігранта. 21.by

У Літве за апошні дзень выдварылі ў Беларусь 321 мігранта

05.08.2021 10:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведаміла Літоўскае тэлебачаньне LRT.

Усяго з пачатку году затрымалі 4110 мігрантаў, падсумавала літоўская служба статыстыкі. У гэтую лічбу не ўваходзяць мігранты, якіх літоўскія памежнікі не прапусьцілі церазь мяжу.

З 3 жніўня на загад міністра ўнутраных справаў літоўскія памежнікі пачалі вяртаць мігрантаў у Беларусь, транзытам церазь якую яны рушаць у Літву з краін Азіі і Афрыкі.

Сёньня беларускі Памежны камітэт заявіў, што Літва прымушае мігрантаў парушаць беларускую мяжу. І паведаміў, што спробу «агрэсіўнага выдварэньня» васьмярых іракцаў беларускія памежнікі не дапусьцілі. Аднак калі аднаму з уцекачоў стала блага на сумежнай тэрыторыі, яго адвезьлі ў беларускі шпіталь, бо «людзі ў літоўскай памежнай форме пакінулі мігрантаў і зьехалі».

4 жніўня Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца паблізу памежнага пункту ў Беняконях. Ён нібыта сканаў на руках беларускіх памежнікаў. Літоўскія службы заявілі, што прачыталі гэтую інфармацыю ў СМІ, а кіраўнік Міністэрства абароны Літвы Арвідас Анушаўскас назваў гэтыя паведамленьні беларускага боку «правакацыяй».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі мінулага дня на беларуска-літоўскай мяжы: 312 мігранта выдварылі, 44 мігрантаў разьвярнулі на мяжы. І толькі 19 мігрантаў літоўскія памежнікі затрымалі.
 
 
 


Архив (Разное)