МАК фармуе сьпіс сьведкаў у справе беларускай спартоўкі Ціманоўскай. 21.by

МАК фармуе сьпіс сьведкаў у справе беларускай спартоўкі Ціманоўскай

05.08.2021 11:22 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Дысцыплінарны разбор быў адкрыты ўчора. Цяпер вырашаецца, хто павінен быць апытаны ў гэтай справе, хто павінен быць пачуты. Працэс працягваецца», — сказаў Адамс.

Раней чыноўнік паведаміў, што МАК правядзе расьсьледаваньне, зьвязанае з сытуацыяй вакол беларускай спартоўкі, для чаго была сфармаваная адмысловая камісія.

Увечары 5 жніўня Крысьціна Ціманоўская прыбыла ў Варшаву. Намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы Марцін Пшыдач раней заяўляў, што Ціманоўская атрымала польскую гуманітарную візу. Ён таксама дадаў, што Польшча «зробіць усё неабходнае, каб дапамагчы ёй працягнуць спартовую кар’еру».

Крысьціна Ціманоўская і яе адмова вяртацца ў Беларусь

  • 1 жніўня 24-гадовая лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
  • Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе паставілі бегчы эстафэту 4×400 мэтраў, хоць на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў.
  • Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты з прычыны недастатковай колькасьці допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі. Ціманоўская, у сваю чаргу, заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
  • Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, і Крысьціна выдаліла відэа з пагрозамі. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай наконт удзелу ў няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе».
  • Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь ня вернецца, бо баіцца перасьледу. 2 жніўня яна наведала польскую амбасаду, дзе ёй выдалі гуманітарную візу. У той жа дзень стала вядома, што яе муж Арсень Зданевіч зьехаў зь Беларусі ва Ўкраіну.
  • Трэцяга жніўня Ціманоўская з Токіё паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
  • 4 жніўня заплянаваны пералёт спартоўкі ў Варшаву ў апошні момант зь меркаваньняў бясьпекі зьмянілі на Вену. У аэрапорце Токіё перад вылетам у Аўстрыю Ціманоўская зьявілася ў суправаджэньні афіцэраў японскай паліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) паведаміў, што адкрыў дысцыплінарны разбор і фармуе сьпіс сьведкаў у справе беларускай лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай....
 
 
 


Архив (Разное)