Польшча павялічвае колькасьць войска перад «пагрозамі з усходу». 21.by

Польшча павялічвае колькасьць войска перад «пагрозамі з усходу»

11.09.2021 11:53 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы пасьлядоўна павялічваем колькасьць польскага войска, ствараем новыя часьці, новыя тактычныя злучэньні. Што самае істотнае ў гэтым усім? Гэта бясьпека нашай краіны, асабліва ў кантэксьце агрэсіўнай палітыкі Крамля, у кантэксьце гібрыднай атакі, учыненай на польскай мяжы рэжымам, які кіруе ў Беларусі. Таму ў гэтых умовах узмацненьне польскага войска — найлепшае і адзінае рашэньне», — сказаў Марыюш Блашчак.

У вучэньнях «Рысь-2021» бярэ ўдзел больш як 4 тысячы вайскоўцаў і 1 тысяча адзінак вайсковай тэхнікі.

Адна з адпрацаваных задачаў — перакідваньне войскаў з захаду на ўсход.

Цяпер вучэньні працягваюцца на палігоне каля Новай Дэмбы на паўднёвым усходзе Польшчы.

Украіна 10 верасьня ўзмацніла ахову мяжы зь Беларусьсю на сушы, у паветры і на вадзе, залучыўшы спэцыяльныя падразьдзяленьні і тэхніку.

«Гэтыя захады ўжываюцца для папярэджаньня магчымых правапарушэньняў, правакацый, нестандартных сытуацый і магчымага незаконнага перасячэньня мяжы групамі асобаў», — патлумачылі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.

У Беларусі і Расеі 10 верасьня пачалася практычная частка беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2021». На тэрыторыі Беларусі будуць 13 тысяч удзельнікаў, у тым ліку 2500 расейскіх вайскоўцаў і да 50 казахстанскіх. Агулам і ў Беларусі, і ў Расеі ў вучэньнях возьмуць удзел 200 тысячаў вайскоўцаў. 400 беларускіх вайскоўцаў возьмуць удзел у вучэньнях на тэрыторыі РФ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта 10 верасьня заявіў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак на вучэньнях «Рысь-2021».
 
 
 


Архив (Разное)