Даклад па інцыдэнце з самалётам Ryanair агучаць у панядзелак. 21.by

Даклад па інцыдэнце з самалётам Ryanair агучаць у панядзелак

13.09.2021 11:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даклад па інцыдэнце з самалётам Ryanair агучаць у панядзелак
Самалёт Ryanair / Rebius / Shutterstock

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у панядзелак прадставіць даклад пра інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

Раней Еўрарадыё паведамляла, што даклад ICAO з інфармацыяй ад дзяржаў-удзельніц і заключэнне будуць апублікаваныя ў лістападзе, калі пройдзе сесія Савета ICAO.

Нагадаем, 23 траўня ў мінскім аэрапорце прызямліўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з Афін у Вільню, былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Улады Беларусі заявілі, быццам атрымалі паведамленне, што на борце самалёта Ryanair была выбуховая прылада, паведамілі пра гэта экіпажу. Тым часам з'явілася інфармацыя, што адбылося гэта раней, чым на самай справе быў атрыманы ліст ад "салдат ХАМАС".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раман Пратасевіч / БЕЛТА Лукашэнка: следчыя "ЛНР" дапыталі Рамана Пратасевіча 16:23 09.08.2021 Раман Пратасевіч /...
 
 
 


Архив (Разное)