Амэрыканскі комік сабраў за пару дзён чвэрць мільёна даляраў для рэпрэсаваных беларусаў

14.09.2021 10:47 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Кампанія салідарнасьці зь беларусамі называецца «Belarusbearforce» (Беларуска-мядзьведжыя сілы). Яе сымбалем зьяўляецца плюшавы мядзьведзік, падобны да таго, які скінулі над Беларусьсю швэдзкія актывісты ў 2012 годзе. На майцы ў мядзьведзіка выява зь дзьвюх бульбін і морквы пасярэдзіне.

У сваёй перадачы Олівэр заклікаў купляць плюшавыя цацкі праз сайт belarusbearforce.com і паабяцаў, што прыбытак ад продажу пойдзе на карысьць арганізацыяў, якія змагаюцца за свабоду слова і правы чалавека ў Беларусі.

Менш чым за суткі ўсе 10 000 мядзьведзікаў (па цане $20) былі прададзеныя. Цяпер на сайце кампаніі толькі прапанова ахвяраваць сродкі на карысьць рэпрэсаваных беларусаў. За ня цэлыя тры дні там сабралі больш за 250 тысяч даляраў. Да заяўленай мэты збору засталося $40 тысяч.

Сабраныя сродкі, як гаворыцца ў апісаньні збору, пойдуць пацярпелым ад палітычных рэпрэсій, на аплату мэдычных выдаткаў, аказаньне юрыдычнай дапамогі некамэрцыйным арганізацыям, якія даюць стыпэндыі і гранты журналістам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядоўца шоў «Last Week Tonight» на тэлеканале HBO Джон Олівэр прысьвяціў выпуск Беларусі і распачаў у эфіры пра онлайн-кампанію супраць рэжыму Лукашэнкі.
 
 
 


Архив (Разное)