Затрыманая доктарка Магілёўскай абласной бальніцы. Яна мела дачыненне да тэлеграм-канала «Медики с Народом Могилёв». 21.by

Затрыманая доктарка Магілёўскай абласной бальніцы. Яна мела дачыненне да тэлеграм-канала «Медики с Народом Могилёв»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

Доктарка Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя Ляпёшкіна была затрыманая 13 верасня, на волю яна не выйшла. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал медыцынскай тэматыкі.

Прычыны затрымання дакладна невядомыя. Аднак у праўладным канале з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилёв».

Першапачаткова ў апісанні чата было сярод іншага напісана: «Нашы патрабаванні: спыніць катаванні, збіццё і забойствы мірных грамадзян», а таксама «Ніякай палітыкі». Пасля захопу чата сілавікі пакінулі паведамленне «Да хуткай сустрэчы з кожным».

Чат «Медики с Народом Могилёв» не знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў міністэрства інфармацыі.

Затрыманая доктарка Магілёўскай абласной бальніцы. Яна мела дачыненне да тэлеграм-канала «Медики с Народом Могилёв»

Марыя Ляпёшкіна — оталарынголаг, у гэтым лютым яна прамільгнула ў сюжэце ОНТ пра тое, што магілёўская бальніца атрымала новае абсталяванне, а лекары асвойваюць новыя методыкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доктарка Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя Ляпёшкіна была затрыманая 13 верасня, на волю яна не выйшла. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал медыцынскай...
 
 
 


Архив (Разное)