Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020». 21.by

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»

15.09.2021 06:07 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Дата дня

15 верасьня 1862 году памёр Уладзіслаў Сыракомля, паэт, краязнаўца, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х, палітвязень.

Уладзіслаў Сыракомля — літаратурны псэўданім Людвіка Кандратовіча, за аснову якога ўзятая назва родавага гербу.

Пасьля навучаньня ў школах манахаў-дамініканцаў у Наваградку і Нясьвіжы ён служыў у канцылярыі радзівілаўскіх маёнткаў. Юнака часта бачылі ў казачна багатай бібліятэцы ўладальнікаў Нясьвіскага замку. Кандратовіч быў сваім чалавекам у княскім архіве, дзе зьберагаліся шматлікія дзяржаўныя дакумэнты Вялікага Княства Літоўскага.

Усё гэта, а ў дадатак сустрэчы з выпускнікамі Віленскага ўнівэрсытэту, што часта наведваліся ў Нясьвіж, выхоўвалі ў душы патрыятызм і нараджалі імкненьне да творчасьці. Адметны талент заіскрыўся ў першай жа публікацыі — вершаванай гутарцы «Паштар». У перакладзе яна стала расейскай народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком».

Творы Сыракомлі найчасьцей насялялі шляхцічы і сяляне «дарагой яго сэрцу старонкі». Сябе паэт параўноўваў зь вясковым лірнікам, што грае для ўсяго народу. Ён натхнёна пісаў пра падзеі мінулых стагодзьдзяў, апрацоўваў беларускія казкі і паданьні. Шырокую вядомасьць набыў беларускі верш Уладзіслава Сыракомлі «Добрыя весьці», напісаны ў 1848-м, калі ў Эўропе адбываліся рэвалюцыі:

Заходзіць сонца пагодняга лета,

Вее вецер з заходніх нябёс.

Здароў будзь, вецер з далёкага сьвету:

Добрыя ж весьці да нас ты прынёс!..

Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа

За нашу крыўду, за горкі наш жаль.

Запяём песьню: «Хваліць цябе, Божа!»

Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.

Сыракомля асабліва цяжка перажываў разгром рэвалюцыйнага руху ў Вугоршчыне і ў залежных ад Асманскай імпэрыі Дунайскіх княствах — Малдавіі ды Валахіі, дзе паўстанцаў душыла расейская армія. У гэтых княствах насельніцтва было хрысьціянскім, і войскі «жандара Эўропы» бязьлітасна дзейнічалі там супольна з туркамі-мусульманамі.

Жыцьцё ня песьціла «вясковага лірніка». У 1852-м цягам аднаго тыдня ў яго памерлі тры малалетнія дачкі.

Драматычным сталася ўзаемнае, рэзка асуджанае грамадзтвам каханьне да акторкі Гелены Маеўскай. Дзеля Ўладзіслава яна пакінула мужа — гісторыка, літаратара і выдаўца Адама Кіркора і зьехала за мяжу.

Сыракомля шмат вандраваў па Беларусі. У Аўстрыі ды Прусіі cустракаўся з патрыётамі, каб супольна змагацца за аднаўленьне Рэчы Паспалітай.

Паліцыя ўвяла за паэтам і краязнаўцам сакрэтны нагляд, а затым яго зьняволілі ў віленскай турме. Прыхільнікі здолелі вызваліць хворага на сухоты вязьня, аднак няволя падарвала сілы, і Сыракомля памёр у часе сьледзтва незадоўга да паўстаньня Каліноўскага, у якім, бясспрэчна, узяў бы ўдзел. У працэсіі за труной ішлі болей за 10 тысячаў віленчукоў

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 56-57.

У гэты дзень год таму

  • Кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што Эўразьвяз ня лічыць Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі
  • Тэхналягічная кампанія Sandvine Inc. скасавала ўгоду зь Беларусьсю, заявіўшы, што Менск выкарыстоўвае яе тэхналёгіі для парушэньня правоў чалавека
  • У Менску судзяць фотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча і Ўладзя Грыдзіна. Іх вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў
  • Пскоўскія дэсантнікі прыбылі з Расеі ў Беларусь для ўдзелу ў вучэньнях «Славянскае братэрства — 2020»
  • 12 беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць галіну інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій, а таксама «зялёную» энэргетыку, прынялі рашэньне аб пераносе сваёй дзейнасьці ў Латвію

Гэты дзень у гісторыі

1916 — падчас Першай сусьветнай вайны ў бітве на Соме былі ўпершыню выкарыстаныя танкі.

1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1971 — у Ванкувэры (Канада) заснаваная міжнародная экалягічная арганізацыя Greenpeace.

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»

1995 — прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў загадвае перанесьці сталіцу з Алматы ў Астану.

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»
Астана (цяпер Нурсултан)

1997 — пачаў працу сайт-пашукавік Google.

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»

У гэты дзень нарадзіліся

1254 — Марка Полё, вэнэцыянскі гандляр, вандроўнік, пісьменьнік.

1890 — Агата Крысьці, славутая ангельская аўтарка дэтэктываў.

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»
Агата Крысьці

1911 — Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладчык.

1929 — Арлен Кашкурэвіч, беларускі графік.

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»
Арлен Кашкурэвіч

Рэчаіснасьцю для яго была ня столькі сучаснасьць, колькі мінулае, ажно да біблійных часоў. І — мастацкая рэальнасьць літаратурных твораў. Ён ня проста ўжываўся ўва ўсе гэтыя сьветы, а жыў там. Іначай ён ня стаў бы аўтарам сэрыяў «Купаліяна», «Асьветнікі», «Сьвятыя зямлі Беларускай».

На «віялянчэльны», невымоўна энэргетычны і эратычны «Concerto Grosso», які гучаў на галерэі Нацыянальнага мастацкага музэю, я гатовы быў хадзіць штодня. Каб ня тыя падарожжы ў прасторы й часе, — не нарадзіліся б непаўторныя, адразу клясычныя малюнкі да «Фаўста» Гётэ, «Песьні пра зубра» Міколы Гусоўскага, «Найвышэйшай песьні Салямонавай».

Ілюстрацыямі да нашай клясыкі Кашкурэвіч упэўнена ствараў для яе эўрапейскі кантэкст. Гэта пра такіх творцаў кажуць, што яны ілюструюць ня тэкст, а падтэкст.

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 544-545.

1930 — Мэраб Мамардашвілі, савецкі філёзаф.

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»
Мэраб Мамардашвілі

У памяці

1937 — Аляксандар (Алесь) Адамовіч, дзяржаўны дзеяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

У 1930-м ён трапляе за краты ў справе Саюзу вызваленьня Беларусі. Віна аднаго з ідэйных важакоў беларусізацыі і яе бліскучага практыка ацэньваецца на дзесяць гадоў зьняволеньня. Спачатку гэта былі Салаўкі, потым — Беламорска-Балтыйскі канал. У 1937-м суд пераглядае справу і пастанаўляе: расстраляць. Такія прысуды выконваліся неадкладна. Яму было толькі трыццаць сем гадоў. У Клімавічах, як і нідзе, няма ні помніку, ні вуліцы ягонага імя. Але існуе літаратурны помнік — прысьвечаная Адамовічу паэма «Калініншчына»:

Мой любы браце, блізкі і далёкі,

няма сталёвасьці і арфазвоннасьці.

Такая сьцюжа на душы, навокал,

як дзень з дажджамі — быццам сёньняшні.

Ці ж я ня ведаю, ці ж я ня знаю,

ці я ня сын сваёй сучаснасьці — жыцьцё крынічыць,

і музыкі граюць, на лад папасьці ўсё ня шчасьціцца...

Зь першых жа радкоў пазнаецца аўтар — Уладзімер Дубоўка.

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 154-155.

1954 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX стагодзьдзя.

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»
Язэп Драздовіч. Аўтапартрэт. 1943

1965 — Казімер Смулька, сьвятар; у 1920–1930-х перасьледаваны бальшавіцкімі й польскімі ўладамі.

У 1920-м бальшавікі арыштавалі Смульку як польскага агента. У 1938-м палякі вывозілі айца Казімера з славутага Друйскага кляштару ўжо як небясьпечнага беларуса. Рэшту жыцьця ён правёў у марыянскім кляштары ў польскім Скурцы. Ня толькі за кляштарнымі сьценамі, але і ў цэлым ордэне Смулька меў славу выдатнага спавядальніка.

Цалкам страціўшы зрок, ён адпраўляў набажэнства для сьляпых, уражваючы ўсіх тым, як беспамылкова чытае з памяці Эвангельле. Паводле аповедаў старых скурацкіх марыянаў, у кельлі ў айца Казімера заўсёды прыцішана працаваў стары, але надзейны радыёпрыймач, і ўдзень і ўначы настроены толькі на хвалі Беларускай службы Радыё Свабода.

На iранiчныя часам пытаньні братоў, чаму ён ніколі не вымыкае радыё, айцец Казімер заўсёды сур’ёзна адказваў: «Баюся прапусьціць навіну, што Беларусь стала незалежная».

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 270-271.

1975 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавай авіяцыі, ураджэнец Беларусі.

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»
Мэмарыяльная дошка ў памяць Паўла Сухога, Гомельскі тэхнічны ўнівэрсытэт

2018 — Хведар Нюнька, грамадзка-культурніцкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі, год таму — пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства — 2020»
Хведар Нюнька

З удзячнасьцю кажуць пра Хведара Нюньку выкладчыкі сучаснай Віленскай беларускай гімназіі, дэлегаты пяці праведзеных ТБК канфэрэнцый беларусаў Балтыі, сябры Рады БНР, у Прэзыдыюм якой ён уваходзіў цягам двух дзесяцігодзьдзяў.

Памятаю яго і цудоўным апавядальнікам. Неяк у 1944-м шаснаццацігадовы Хведар пачуў, як на вуліцы за вакном сьпяваюць гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (там праходзілі жаўнеры Барыса Рагулі). Сын разам з бацькам Якубам укленчылі і маліліся за вольную Беларусь.

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 728-729.

2019 — Эрнст Бабенка, навуковец, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Бабенка пасьлядоўна будаваў унівэрсытэт як навучальную ўстанову, што трансьлявала б эўрапейскі культурны код. Сам доктар тэхнічных навук, ён уводзіў гуманітарныя спэцыяльнасьці, быў сябрам культурнай эліты гораду і шмат каго зь дзеячаў літаратуры і мастацтва краіны. У ўнівэрсытэце віравалі фэстывалі бардаўскай песьні, выступалі Дзяржаўны аркестар Беларусі імя Жыновіча і сымфанічны аркестар «Маладая Беларусь», паэты Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін...

Цяпер Полацкі ўнівэрсытэт упэўнена адлічвае сваю гісторыю з 1581 году, калі адчыніў дзьверы езуіцкі калегіюм. Там праводзяцца захапляльныя гістарычныя экскурсіі, апатэозам якіх робіцца сустрэча з адноўленым творам полацкіх мэханікаў — знакамітай галавой, што адказвала на любое пытаньне на любой мове.

Я запытаўся ў галавы, хто такі Эрнст Бабенка. «Славуты чалавек, наш першы рэктар. Дзякуючы яму мы з вамі і размаўляем», — па-беларуску адказала галава.

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 748-749.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 


Архив (Разное)