Народнае адзінства праз гісторыю з геаграфіяй. 21.by

Народнае адзінства праз гісторыю з геаграфіяй

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

У тым, што ўкраінскі народ пасля распаду СССР абраў курс хутчэй перпендыкулярны, чым паралельны курсу свайго паўночнага суседа, сумнявацца не даводзіцца. Але чаму?

Што перашкаджае беларусам гэтак жа ўсвядоміць згубнасць любога палітычнага збліжэння з Расіяй?

Народнае адзінства праз гісторыю з геаграфіяй

У 2003 годзе ў выдавецтве «Время» (Масква) выйшла кніга другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы «Украіна — не Расія». За васямнаццаць гадоў, што мінулі з таго часу, яе актуальнасць толькі ўзрасла, што і пацвердзіў апублікаваны 12 ліпеня 2021-га артыкул прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве рускіх і ўкраінцаў».

Колькі прэзідэнтаў — столькі і меркаванняў. Калі Кучма імкнуўся даказаць, што ў дзвюх краін розныя гістарычныя лёсы, то яго апанент не сумняваецца ў адваротным. Ён перакананы, што рускія і ўкраінцы — гэта дзве часткі адзінага народа.

Пра гэта, на думку Пуціна, сведчыць тысячагадовая гісторыя. Такім чынам, адмова ад адзінства раўнасільная адмове ад сваіх гістарычных каранёў. Таму ўжо ў пачатку артыкула гучыць магутны акорд: «І расіяне, і ўкраінцы, і беларусы — нашчадкі Старажытнай Русі, якая з’яўлялася найбуйнейшай дзяржавай Еўропы».

Не бяруся сцвярджаць, што захапленне гістарычнымі паралелямі прыносіць больш шкоды, чым карысці. Аднамерных ісцін у гуманітарнай сферы не бывае, таму нават самую аргументаваную выснову не варта разглядаць у якасці канчатковай.

Але дадзім двум былым калегам магчымасць працягваць абмен аргументамі, і звернем свой погляд не на Расію, а на Украіну. У тым, што ўкраінскі народ пасля распаду СССР абраў курс хутчэй перпендыкулярны, чым паралельны курсу свайго паўночнага суседа, сумнявацца не даводзіцца. Але чаму? Што перашкаджае беларусам гэтак жа ўсвядоміць згубнасць любога палітычнага збліжэння з Расіяй?

Калі звяртацца да вытокаў, то гісторыю заўсёды варта пачынаць з геаграфіі. Беларусам у гэтым сэнсе не пашанцавала. Сучасная беларуская дзяржава — самая вялікая па плошчы ў Еўропе сярод дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора. Вось чаму нашы суседзі на Захадзе і поўначы — каталікі, у той час, як і сёння, і ў мінулым большасць беларусаў былі праваслаўнымі.

Для наладжвання эканамічных і культурных кантактаў па вадзе на працягу ўсёй гісторыі патрабавалася менш намаганняў, чым па сушы. І ў нашыя дні 70% сусветнага ВУП вырабляецца на адлегласці, не далейшай за 100 міль ад марскога ўзбярэжжа.

Цалкам артыкул чытайце тут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тым, што ўкраінскі народ пасля распаду СССР абраў курс хутчэй перпендыкулярны, чым паралельны курсу свайго паўночнага суседа, сумнявацца не даводзіцца. Але чаму?
 
 
 


Архив (Разное)