Зьявіўся запіс размовы пра рэйд у Новую Баравую галасамі, падобнымі да Эйсмант і Балабы

15.09.2021 11:19 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Тэлеграм-канал @nic_and_mike апублікаваў атрыманы кібэр-партызанамі аўдыёзапіс, на якім, як сьцьвярджаецца, запісаная тэлефонная размова паміж Натальляй Эйсмант і Дзьмітрыем Балабам.

Мяркуючы па ўзгаданым падзеям, размова адбывалася 10 лістапада 2020 года, а 11 лістапада быў зьдзейсьнены напад на Рамана Бандарэнку на «плошчы Пераменаў».

У размове неаднаразова згадваецца Натальля Іванаўна (верагодна, гаворка аб Наталлі Качанавай, Іван Кубракоў і Дзьмітрый Шакута.

«Увесь СОБР, які з намі працуе, ну акрамя Шакуты — ён па запрашэньні, у цывільным, — а ўсе астатнія хлопцы, якія з намі працуюць — яны ўсе мяняюцца, усе цалкам. Можа быць, вы тады дасьце нам вашых тых хлопцаў, якія з намі ў мінулы раз працавалі, на падстрахоўку? Прынамсі, яны нас ужо ведаюць», — гаворыць голас, падобны да Эйсмант.

«Дамовіліся. Тады з Дзімам Шакутам той жа чалавек стэлефануецца, група будзе тая ж, якая была мінулым разам », — кажа голас падобны на Балабы.

Таксама голас падобны на Эйсмант некалькі разоў згадвае пра рэйд у Новай Баравой і кажа, што была ў яе не было нейкай задаволенасьці«.

«У нас кіраўнік пытаўся падрабязна пра сытуацыю, якая была ў Новай Баравой. Наогул, шчыра кажучы, калі ехаць у такія кропкі, то наогул усім — і з вашымі, у тым ліку — трэба дамаўляцца пра тое, як дзейнічаць.

Давайце арганізуем сурʼёзны рэйд, і ўсё, каб ужо... Ну, з нагоды Баравой няма, напэўна, там жа, ну, няма пакуль нічога. А па ўсім астатнім мы плянуем. Проста мы заўтра плянуем, я спадзяюся, што сурʼёзна», — гаворыць голас, падобны на Эйсмант.

У лістападзе 2020 году, пасьля сьмерці Рамана Бандарэнкі ў тэлеграм-каналах зьявіліся перамовы людзей, па галасах падобных да Лукашэнкавай прэс-сакратаркі Натальлі Эйсмант, кіраўніка фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава і шматразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе Дзьмітрыя Шакуты. Падобных да Шакуты і Баскава людзей бачылі ў двары на вуліцы Чарвякова («плошча Перамен»), дзе загінуў Раман Бандарэнка. На аўдыё яны дамаўляюцца, якім чынам будуць зразаць у дварах Менску бел-чырвона-белыя стужкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Давайце арганізуем сур’ёзны рэйд, і каб ужо ўсё»,— гаворыць падчас тэлефоннай размовы голас, падобны да прэсавай сакратаркі Лукашэнкі Натальлі Эйсмант, як...
 
 
 


Архив (Разное)