Што вядома пра сям’ю, якую вінавацяць у тэрарызьме пасьля нападу на дом Гайдукевіча. 21.by

Што вядома пра сям’ю, якую вінавацяць у тэрарызьме пасьля нападу на дом Гайдукевіча

15.09.2021 20:13 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» анансавалі чарговы фільм пад назвай «Неблагородное семейство». У ім маюць расказваць пра людзей, якіх вінавацяць у тым, што яны закідалі кактэйлямі Молатава дом дэпутата Алега Гайдукевіча. Да выхаду фільма, «Наша Ніва» пагаварыла са сваякамі затрыманай сям'і.

Пра напад на дом Гайдукевіча стала вядома ў чэрвені. Дэпутат паскардзіўся, што ў дом прыляцела некалькі бутэлек з гаручым рэчывам, будынак цудам не загарэўся. Неўзабаве КДБ завёў па гэтым факце крымінальную справу за тэрарызм. Сёньня стала вядома, што дзяржаўная тэлевізія пакажа затрыманых – яшчэ да вынясеньня прысуду.

Як піша «Наша Ніва», Вольга і Віталь Вайцяховічы жылі ў Барысаве. 48-гадовая Вольга займалася нарошчваньнем пазногцяў. Яе 56-гадовы муж Віталій працаваў на вытворчасьці драўляных вокнаў. У іх трое дзяцей: дарослыя дачка і сын ужо ў шлюбах, жывуць асобна, малодшаму сыну, які жыў з імі, — 9 гадоў.

Сын Улад скончыў Вайсковую акадэмію, пасьля жыў у Менску. Ажаніўся, дзяцей пакуль не меў. Жонка Насьця працавала прадаўцом у краме заатавараў. Уладу 26 гадоў, Насьці – 24.

«Улад вучыўся на нейкую спэцыяльнасьць, зьвязаную з унутранымі войскамі, пасьля акадэміі служыў у Менску. Я дакладна не ведаю дзе, глядзеў за салдатамі, штосьці такое, – расказала «Нашай Ніве» сястра хлопца Хрысьціна. – Але пасьля выбараў Улад звольніўся адтуль. Ён казаў, што яму цяжка знаходзіцца ў той абстаноўцы, казаў, што маральна не вытрываў. Цяпер працаваў звычайным таксістам».

Хрысьціна ўзгадвае пра затрыманьне родных.

«13 жніўня я спала дома. Мне пазванілі і сказалі, што маму затрымалі. Я спачатку нічога не зразумела. Разгубілася, нават не стала нічога ўдакладняць. Пачала званіць тату, Уладу, жонцы Улада – ва ўсіх недасяжныя тэлефоны. Тады я спалохалася, зразумела, што нешта не так».

Дзяўчына кажа, што не ведае дакладна, у чым абвінавачваюць яе сям’ю.

«Адвакаты сказалі, што яны пад падпіскай аб неразгалошваньні, таму нельга нам казаць пра абвінавачаньні. Да нас даходзяць чуткі і меркаваньні, што там ці то тэрарызм, ці то замах на чалавека, але што канкрэтна, мы ня ведаем. Нам нічога ня кажуць».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» анансавалі чарговы фільм пад назвай «Неблагородное семейство». У ім будуць расказваць пра людзей, якіх вінавацяць у тым, што...
 
 
 


Архив (Разное)