Беларусь адмяніла «бязьвіз» для грамадзян ЗША і ўхваліла для Ірану. 21.by

Беларусь адмяніла «бязьвіз» для грамадзян ЗША і ўхваліла для Ірану

16.09.2021 09:15 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ № 345 апублікаваны 16 верасьня на партале Pravo.by.

Пералік краін, грамадзянам якіх дазволены «бязьвіз», раней налічваў 80 пазыцый, цяпер іх 76. У прыватнасьці, са сьпісу выключаныя Злучаныя Штаты Амэрыкі, якія абклалі рэжым Лукашэнкі адчувальнымі санкцыямі за сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека.

У той жа час будзе дазволены бязьвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Ірану, Пакістану, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Эгіпту, Ярданскага Хашыміцкага Каралеўства. Праўда, з удакладненьнем, што ў іх будзе дзейная віза ў краіны Эўразьвязу або Шэнгенскай зоны і зваротныя авіяквіткі зь Беларусі.

Дакумэнт набудзе моц празь месяц пасьля апублікаваньня.

Раней афіцыйныя рэсурсы паведамілі, што ўказ дазваляе бязьвізавы ўезд ня толькі праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», а і праз лётнішчы абласных цэнтраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкарэктаваны пералік краін, грамадзянам якіх дазволены бязьвізавы ўезд у Беларусь на 30 дзён праз аэрапорты. Зьніклі некаторыя «несяброўскія» дзяржавы,...
 
 
 


Архив (Разное)