Каго памілаваў Лукашэнка. Першыя iмёны. 21.by

Каго памілаваў Лукашэнка. Першыя iмёны

16.09.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раней стала вядома, што ў спiсе 13 чалавек.

Праваабаронцам паступаюць звесткі аб тым, што памілавалі палітзняволеных Віктара Каліноўскага з Брэста і Валерыя Лозу з Светлагорску, паведамляе Вясна.

Вядома, што Віктара Каліноўскага ўжо вызвалілі.

Берасцеец, асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі», адбываў пакаранне ў шклоўскай папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №49. Яго асудзілі па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу за надпісы на некалькіх прыпынках і гандлёвым кіёску ў Брэсце.

Валерый Лоза ляжаў у шпіталі з атытам вуха, але сёння да яго прыехалі з адміністрацыі ваўкавыскай «хіміі» і прапанавалі збірацца і ехаць з імі ў пракуратуру, каб аформіць патрэбныя дакументы для вызвалення.

Жыхара Светлагорска абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Суд прызначыў Валерыю Лозу 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Пакаранне палітвязень адбываў у Ваўкавыску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней стала вядома, што ў спiсе 13 чалавек.
 
 
 


Архив (Разное)