Цукру на тры дні? Масавыя скаргі на адсутнасць прадукту ў крамах. 21.by

Цукру на тры дні? Масавыя скаргі на адсутнасць прадукту ў крамах

16.09.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сталі з'яўляцца паведамленні аб тым, што ў беларускіх крамах праблемна знайсці цукар. Наша Ніва звярнулася да чытачоў праз наш тэлеграм-канал. І людзі з розных месцаў краіны канстатуюць праблему.

«Капыль. Цукар ёсць толькі ў адной краме, прадаўцы пляткараць, што новы завоз будзе не расфасаваны, адразу ў мяхах па 50 кілаграм, ды даражэйшы».

«Смілавічы, Чэрвеньскі раён, няма цукру».

«У крамах «Капеечка», «Дабраном», «Еўраопт», «Востраў чысціні» знік цукар. Кажуць, прыйдзе даражэйшы. Райцэнтр Магілёўскай вобласці».

«Плешчаніцы. Учора не знайшлі цукру ў некалькіх крамах, у адной дальняй, на ўскрайку, забралі апошні пачак».

«Смалявічы — у «Еўраопце» тры дні няма цукру».

«У многіх «Еўраоптах» скончыўся цукар, пазваніў на гарачую лінію — кажуць пра праблемы ў пастаўшчыкоў».

Таксама чытачы паведамляюць, што ходзяць чуткі, нібыта новая партыя цукру ўжо будзе каштаваць не 1,68 рубля за кілаграм, а 2,2.

Што адбываецца?

Як мы высветлілі, сёлета чакаецца антырэкорд у зборы цукровага бурака, пра гэта сігналізуюць людзі, блізкія да Міністэрства сельскай гаспадаркі.

«Селета вельмі малая ўраджайнасць цукровага бурака, ён пагарэў на палях. Збор адбываецца ў верасні, колькі дакладна сабралі, стане ясна ў кастрычніку, але з палёў кажуць, што зусім страх. Адназначна варта чакаць росту цэн на цукар і гэтак далей, па ланцужку», — тлумачыць нам абазнаны.

Па нашай інфармацыі, у сувязі з песімістычнымі чаканнямі на рынку, пастаўшчыкі спецыяльна зацягваюць пастаўкі: ведаюць, што «заўтра», калі МАРГ вымушаны будзе падняць цэны на цукар (якія рэгулююцца дзяржавай), старыя запасы можна будзе прадаць даражэй.

Пвышэнне максімальнай адпускной цаны, сапраўды, чакаецца ў галіне, бо іначай будуць цярпець дзяржаўныя цукровыя заводы.

«Цяпер цукар у Мінску прадаецца па 1,72 рубля. Калі разважаць з пазіцыі пастаўшчыка, то ведаючы, што наступныя закупкі будуць даражэйшымі, стане відавочна, што імаверны прыбытак за верасень прыбыткам не акажацца. Бо на закупку новых партый прыйдзецца накіраваць большыя сумы грошай. А вось калі пачакаць, то ты і ранейшыя партыі прадасі даражэй, чым планаваў, і нічога не страціш. Таму яны і трымаюць пастаўкі, нават маючы прадукцыю, чакаюць што будзе далей», — тлумачыць «Нашай Ніве» прадстаўнік рытэйлу.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 


Архив (Разное)