Мінздароўя Беларусі забараніла двум прыватным мэдцэнтрам рабіць тэсты на каранавірус. 21.by


Мінздароўя Беларусі забараніла двум прыватным мэдцэнтрам рабіць тэсты на каранавірус

16.09.2021 18:13 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства здароўя праверыла якасьць выкананьня ПЛР-тэстаў у лябараторыях Беларусі, па выніках праверкі ў дзьвюх зь іх былі выяўленыя недахопы ў арганізацыі працы, якія ўплывалі на якасьць і дакладнасьць тэстаў.

Кіраўнікі гэтых устаноў атрымалі папярэджаньне Мінздароўя аб тым, што праца цэнтраў будзе прыпыненая, калі яны не выправяць сытуацыю. Але новая праверка зноў выявіла недахопы ў працы. У выніку іх праца была прыпыненая міністэрствам.

14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе чарговай, ужо чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу:

«Чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь, і на парадку дня спэцыялістаў пытаньні забясьпечанасьці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам. Асобны момант — наяўнасьць свабодных месцаў у шпіталях, гатовасьць да перапрафіляваньня», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства па выніках нарады аб супрацьдзеяньні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінздароўя не дае назваў цэнтраў у афіцыйным паведамленьні, але вядома, што прыватныя мэдцэнтры Synevo, Gravita і «Аква-Мінск» з 17 верасьня спыняюць выкананьне...
 
 
 


Архив (Разное)