Прыпынілі крымінальную справу Бандарэнкі. Генпракуратура не можа знайсці, хто яго збіў да смерці. 21.by

Прыпынілі крымінальную справу Бандарэнкі. Генпракуратура не можа знайсці, хто яго збіў да смерці

16.09.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генпракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі, збітага на Плошчы Перамен, паведамляе Наша Ніва. Фармальная прычына — у сувязі з немагчымасцю ўстанавіць асобу, датычную да злачынства.

Прыпынілі крымінальную справу Бандарэнкі. Генпракуратура не можа знайсці, хто яго збіў да смерці

Справа была заведзеная па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у выніку якіх Раман памёр.

Трагедыя здарылася ў лістападзе 2020 года. Рамана Бандарэнку затрымалі на Плошчы Перамен пасля канфлікта з людзьмі, якія зразалі стужкі. З Цэнтральнага РУУС хлопец трапіў у рэанімацыю БХМД, дзе памёр. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы мінчукоў.

Адразу ўлады заяўлялі, што Раман быў нецвярозы. Гэта было абвергнута на падставе медыцынскіх дакументаў, за што судзілі журналістку Тутбай Кацярыну Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна. У гэтым выпадку Генпракуратура спрацавала надзвычай хутка: Кацярына атрымала рэальны тэрмін, Арцём — пакаранне з адтэрміноўкай.

Спачатку расследаваннем займаўся Следчы камітэт. Але хутка па загадзе Лукашэнкі справу перадалі Генеральнай пракуратуры. Лукашэнка заяўляў, што бярэ следства пад асабісты кантроль. Чым гэта скончылася, мы цяпер бачым — справа прыпыненая.

Былыя сілавікі, якія выступілі супраць гвалту і беззаконня, апублікавалі запісы размоваў прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і хакейнага функцыянера Дзмітрыя Баскава. З аудыя вынікае, што абое былі ў той вечар на Плошчы Перамен. Гэта стала адной з прычын, чаму Міжнародная федэрацыя хакея дыскваліфікавала Баскава. Таксама сцвярджалася, што на месцы трагедыі быў спартсмен Дзмітрый Шакута

Реакция на слова Баскова: «Рома Бондаренко тоже был чей-то ребенок»

Новы зліў: «Стужкі — гэта ж другасна. Нам патрэбныя галовы»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фармальная прычына — у сувязі з немагчымасцю ўстанавіць асобу, датычную да злачынства.
 
 
 


Архив (Разное)