Аранжавы ўзровень: у суботу чакаюцца моцныя дажджы і парывісты вецер. 21.by

Аранжавы ўзровень: у суботу чакаюцца моцныя дажджы і парывісты вецер

17.09.2021 18:25 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аранжавы ўзровень: у суботу чакаюцца моцныя дажджы і парывісты вецер
У суботу прагназуюць дажджы і парывісты вецер / БЕЛТА

У суботу, 18 верасня, прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы. Вецер будзе ўсходні, паўночна-заходні ўмераны, уначы парывісты, зранку і ўдзень на большай частцы краіны моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду. 
 
Уначы тэрмометры пакажуць ад +3 па поўначы да +13 па поўдні Беларусі. Удзень чакаецца 6-12 вышэй за нуль, па Гомельскай вобласці будзе да 15 цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу лепш за ўсё захапіць з сабой парасон У пятніцу ў Беларусі пройдуць моцныя дажджы 22:49 16.09.2021 ...
 
 
 


Архив (Разное)