Інфляцыя ў Беларусі ўжо 9,8%. Наколькі гэта шмат і чым пагражае. 21.by

Інфляцыя ў Беларусі ўжо 9,8%. Наколькі гэта шмат і чым пагражае

17.09.2021 20:09 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інфляцыя — гэта агульны рост цэнаў і паслуг. У Беларусі ў кошык, па якім мераецца інфляцыя, уваходзіць больш за 400 паказчыкаў.

Чаму растуць цэны

Інфляцыю цяпер назіраюць па ўсім сьвеце, на гэта зважае фінансавы аналітык «Альпары Эўразія» Вадзім Іосуб.

«Інфляцыя цяпер нават у краінах, якія схільныя да дэфляцыі. Напрыклад, у ЗША цяпер інфляцыя — больш за 5%, што шмат для іх. У сьвеце даражэюць нафта, газ, мэталы, сельскагаспадарчая прадукцыя, што адбіваецца на цэнах у Беларусі. Цяпер яшчэ нізкі ўраджай збожжа, таму да канца году можна чакаць росту цэнаў на зерневыя і кармавыя культуры, а таксама на мяса. Інфляцыю ў Беларусі стрымлівае ўмацаваньне беларускага рубля, а таксама — палітыка Нацбанку, які кантралюе прырост крэдытаваньня і грашовай масы», — кажа Вадзім Іосуб.

На ягоную думку, калі ня будуць уключаць «друкарскі варштат» і штучна павышаць заробкі, то «гадавая інфляцыя стабілізуецца ці зьнізіцца да 9,5%».

9,8% — гэта шмат для Беларусі?

У параўнаньні з апошнімі трыма гадамі для беларускай эканомікі рост інфляцыі на 9,8% — гэта шмат.

«У параўнаньні з тым, што было апошнія дзесяцігодзьдзі ў Беларусі з інфляцыяй, то 10% — гэта мала. Высокая інфляцыя перашкаджае бізнэс-плянаваньню, прытоку інвэстыцый. Аднак у цяперашнім інвэстыцыйным клімаце Беларусі інфляцыя — ня самая вялікая праблема», — кажа Вадзім Іосуб.

Праз інфляцыю беларусы бяднеюць?

Згодна са статыстыкай Белстату, даходы беларусаў працягваюць расьці з улікам інфляцыі, аднак тэмпы гэтага росту істотна запавольваюцца.

«Рост намінальных даходаў апярэджвае рост інфляцыі. Хоць тэмпы прыросту запавольваюцца, апошнія два гады рэальныя даходы расьлі на 7–8%, то бок на гэты адсотак рост апярэджваў інфляцыю. Цяпер рост запаволіўся да 3%. Рэальныя заробкі ўсё яшчэ растуць, але рост запавольваецца», — кажа Вадзім Іосуб.

То бок бяднець людзі яшчэ ня сталі, але даходы некаторых ужо адстаюць ад інфляцыі. Калі глядзець па канкрэтных таварах, то найбольш за год у Беларусі падаражэлі:

  • Буракі — утрая
  • Морква — утрая
  • Бульба — на 65%
  • Цыбуля — на 60%

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рост цэнаў у Беларусі склаў 9,8% да паказчыкаў мінулага году. Глядзім, ці шмат гэта.
 
 
 


Архив (Разное)