Пасол Ватыкана ў Беларусі заклікаў улады паскорыць амністыю. 21.by

Пасол Ватыкана ў Беларусі заклікаў улады паскорыць амністыю

18.09.2021 21:23 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас урачыстасьцяў, якія праходзілі 17–18 верасьня ў Бялынічах на Магілёўшчыне, Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч у сваёй прамове павітаў рашэньне ўладаў вызваліць 13 палілтвязьняў і заклікаў іх паскорыць гэты працэс, піша Сatholic.by.

«Я таксама ўдзячны ўладам, якія вырашылі ў Дзень народнага адзінства абвясьціць амністыю, вызваліўшы 13 чалавек са зьняволеньня.

Неабходна паскорыць гэты працэс, каб дазволіць сем’ям зьяднацца і вярнуцца на працу і ў свае сьвятыні.

Гэта, без сумневу, пойдзе толькі на карысьць працэсу нацыянальнага прымірэньня ў краіне дзеля агульнага дабра», — сказаў Антэ Ёзіч.

На 18 верасьня ў Беларусі прызнаныя палітвязьнямі 675 чалавек.

Пры гэтым арыштаваных і асуджаных за пратэсты супраць фальшаваньня выбараў і гвалт сілавікоў нашмат больш — з розных прычынаў ня ўсе атрымалі статус палітычных зьняволеных.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Неабходна паскорыць гэты працэс, каб дазволіць сем’ям зьяднацца і вярнуцца на працу і ў свае сьвятыні», — сказаў Апольстальскі Нунцый. 
 
 
 


Архив (Разное)