Міністэрства аховы здароўя ня ўпэўненае, што ў Беларусі знойдзецца 100 тысяч ахвотных вакцынавацца Pfizerʼам. 21.by

Міністэрства аховы здароўя ня ўпэўненае, што ў Беларусі знойдзецца 100 тысяч ахвотных вакцынавацца Pfizerʼам

19.09.2021 06:09 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства аховы здароўя разглядае закупку 100 тысяч доз амэрыканскай вакцыны Pfizer. Аднак «хацела б быць упэўненым, што ў Беларусі будзе такая колькасьць ахвотных прышчапіцца гэтай вакцынай», паведаміў сайт Рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацый.

Гэтая заява прагучала на сустрэчы прадстаўнікоў Мінздароўя з прадстаўнікамі турбізнэсу.

На гэты момант у Беларусі даступныя вакцыны «Спутник V» расейскай і беларускай вытворчасьці, а таксама кітайская вакцына Sinopharm.

Сусьветная арганізацыя здароўя не сэртыфікавала «Спутник V», а днямі ўвогуле прыпыніла ейную сэртыфікацыю.

Нягледзячы на тое, што вакцына Sinopharm сэртыфікаваная САЗ, для ўезду ў Эўразьвяз яна не падыходзіць. Такім чынам, Pfizer адкрыў бы лягчэйшы доступ беларускім турыстам у ЭЗ.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за паўтара мільёна беларусаў. Колькасьць новых хворых на COVID-19 бʼе рэкорды ўжо другі дзень запар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя разглядае закупку 100 тысяч доз амэрыканскай вакцыны Pfizer. Аднак «хацела б быць упэўненым, што ў Беларусі будзе такая колькасьць ахвотных...
 
 
 


Архив (Разное)