Беларус выйшаў на Красную плошчу ў Маскве з плякатам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі». 21.by

Беларус выйшаў на Красную плошчу ў Маскве з плякатам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі»

22.09.2021 11:31 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Краснай плошчы ў Маскве ўдзень 21 верасьня затрымалі грамадзяніна Беларусі Дзьмітрыя Голубева, які разгарнуў плякат з надпісам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі», паведамляе «ОВД-Инфо».

Плякат быў у бел-чырвона-белых колерах, унізе Голубеў надрукаваў QR-код, па якім можна перайсьці на пэтыцыю супраць цяперашняй улады ў Беларусі.

Пасьля затрыманьня Голубева даставілі ў аддзел паліцыі. На яго склалі пратакол па артыкуле аб «удзеле ў няўзгодненай акцыі» (ч. 5 арт. 20.2 КаАП). Неўзабаве беларуса адпусьцілі з абавязацельствам зьявіцца на суд 23 верасьня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 верасьня мужчыну будуць судзіць за пікет у цэнтры Масквы.
 
 
 


Архив (Разное)