Афганістан: Праваабаронцы абвінавачваюць Талібан у маштабным парушэньні правоў жанчын у Гераце. 21.by

Афганістан: Праваабаронцы абвінавачваюць Талібан у маштабным парушэньні правоў жанчын у Гераце

23.09.2021 15:33 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З моманту захопу гораду 12 жніўня ўдзельнікі групы «навялі страх сярод жанчын і дзяўчат праз тое, што шукаюць знакамітых жанчын, адмаўляць жанчынам у свабодзе перамяшчэньня па-за домам; увядзеньнем абавязковага дрэс-коду, рэзка абмяжоўваюць доступ да занятасьці і адукацыі, абмяжоўваюць права на мірныя сходы», — гаворыцца ў заяве HRW і SJSU.

Абедзьве арганізацыі сьцьвярджаюць, што яны апыталі па тэлефоне жыхароў Герата, у тым ліку актывістаў, пэдагогаў і студэнтаў, аб іх досьведзе пасьля захопу гораду талібамі. Жанчыны гаварылі на ўмовах ананімнасьці, асьцерагаючыся за сваю бясьпеку.

Жанчыны паведамілі HRW і SJSU, што іх жыцьцё «цалкам зьмянілася» у дзень захопу талібамі Герата. Яны баяцца выходзіць з дому без суправаджэньня сваяка-мужчыны або праз абмежаваньні ў адзеньні, і іх доступ да адукацыі і працы «карэнным чынам зьмяніўся або зусім спыніўся».

Яны сказалі, што сутыкнуліся з «эканамічнымі цяжкасьцямі з прычыны страты даходу і непрацаздольнасьці», а таксама «стрэсам і іншымі наступствамі для псыхічнага здароўя праз думкі аб раптоўным разбурэньні надзеяў і мараў, над якімі яны працавалі шмат гадоў».

«Для жанчын Герату, зь якімі мы размаўлялі, жыцьцё, якое яны ведалі, зьнікла за адну ноч, і ім даводзіцца хавацца дома, баючыся, што за імі прыйдуць талібы», сказала аўганская навукоўца Галіма Казем-Стаяновіч.

«Найлепшы сцэнар для гэтых жанчын — заставацца ў бясьпецы, але вымушана жыць у істотна абмежаваных умовах. Найгоршы сцэнар — гэта арышт або напад на іх за іх папярэднія дасягненьні або за барацьбу за захаваньне сваіх цяжка заслужаных правоў», — сказала яна.

2 верасьня ў Гераце каля 80 жанчын выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем паважаць іх правы, тады талібы ня ўмешваліся. Аднак двое мужчын загінулі і яшчэ прынамсі восем атрымалі раненьні, калі празь пяць дзён аналягічны мітынг быў абстраляны ваеўнікамі

Пазьней талібы забаранілі пратэстныя акцыя, якія не атрымалі папярэдняй ухвалы ад ураду пад кіраўніцтвам Талібану ў Кабуле.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Талібы зьдзяйсьняюць «маштабныя і сур’ёзныя» парушэньні правоў жанчын і дзяўчат у горадзе Герат на захадзе Афганістану, паведамляюць праваабарончыя...
 
 
 


Архив (Разное)