Варшаўскі Тэатральны інстытут абвясьціў набор для пацярпелых беларусаў. 21.by

Варшаўскі Тэатральны інстытут абвясьціў набор для пацярпелых беларусаў

23.09.2021 20:23 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведамляе выданьне reform.by са спасылкай на сайт польскай навучальнай установы. Набор у арт-рэзыдэнцыю абвешчаны для беларускіх артыстаў і супрацоўнікаў тэатраў, якія пацярпелі ад наступстваў беларускага палітычнага крызісу.

Для ўдзелу запрашаюцца беларускія акторы, рэжысэры, драматургі, дэкаратары, спэцыялісты па сьвятле і гуку, тэатральныя мэнэджэры і іншыя прадстаўнікі тэатральны прафэсіяў.

Падаць заяўку змогуць людзі з беларускім грамадзянствам ці статусам рэзыдэнта Беларусі, чыё прафэсійнае становішча за апошні год значна пагоршылася праз палітычны крызіс у Беларусі. Праграма не прадугледжвае ўзроставых абмежаваньняў для тых, хто паступае.

Тэрмін пражываньня ў рэзыдэнцыі можа складаць ад аднаго да трох месяцаў. На працягу гэтага пэрыяду ўдзельнікі знаходзяцца пад апекай прымаючай арганізацыі. Арганізатар пакрывае выдаткі на праезд ад месца жыхарства і на пражываньне.

Праграма падтрымкі была запушчана па выніках сустрэчаў Паўла Латушкі і каманды Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК) у Міністэрстве культуры Польшчы і хадайніцтваў аб аказаньні дапамогі беларускім дзеячам, паведамляе прэсавая служба НАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэатральны інстытут імя Зьбігнева Рашэўскага распачаў праграму падтрымкі прадстаўнікоў тэатральных прафэсіяў у Беларусі
 
 
 


Архив (Разное)