Уводзяць «базавыя рахункі» для пэнсій і заробкаў. Што гэта значыць. 21.by

Уводзяць «базавыя рахункі» для пэнсій і заробкаў. Што гэта значыць

23.09.2021 21:39 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ўводзяць базавыя разьліковыя рахункі для фізычных асобаў. Указ пра гэта падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Такі рахунак прадугледжвае мінімальны бясплатны сьпіс апэрацыяў. Беларусы змогуць атрымліваць на іх сацыяльныя выплаты — пэнсіі і дапамогі, а таксама заробак, незалежна ад таго, у якім банку абслугоўваецца наймальнік. Ствараць новую сыстэму будуць паступова — да 1 ліпеня 2025 году.

Тэкст указу дагэтуль не апублікаваны, але партал Zerkalo.io апублікаваў тлумачэньне, як гэта мае працаваць.

Адзін чалавек зможа бясплатна адкрыць адзін базавы банкаўскі рахунак. Для тых, хто захоча атрымліваць сацыяльныя выплаты ў безнаяўнай форме, трэба будзе абавязкова адкрываць такі рахунак. Пры гэтым па-ранейшаму можна будзе атрымліваць гатоўкай (наяўнымі грашыма) сацыяльныя выплаты — пэнсіі і дапамогі.

Базавыя рахункі сярод іншага павінны дапамагчы пазбавіцца ад так званага «заробкавага рабства». Аб гэтым раней заяўлялі ў Нацбанку. На практыцы гэтае «рабства», як правіла, выглядае так: банкі, выдаючы крэдыт прадпрыемствам, паказваюць ва ўмовах, каб кліенты цалкам перайшлі да іх на абслугоўваньне, у тым ліку перавялі пералік заробкаў. Працадаўцы, у сваю чаргу, перашкаджаюць работнікам у самастойным выбары банка для афармленьня карткі.

Калі ж увядуць базавыя рахункі, то наймальнікі будуць абавязаны пералічваць заробкі на яго базавы рахунак, калі працаўнік выявіць такое жаданьне.

Раней паведамлялася, што права адкрываць базавыя рахункі будзе ў беларускіх банкаў, у якіх ёсьць паўнамоцтвы па адкрыцьці бягучых рахункаў. Людзі змогуць выбіраць банк зь ліку тых, якія адкрываюць базавыя рахункі. Плянавалася, што можна будзе мець толькі адзін базавы рахунак (колькасьць іншых рахункаў не абмежаваная). Як плянавалася, камісіі не будуць спаганяцца за наступныя апэрацыі:

  • выпуск карткі, яе абслугоўваньне і замену ў сувязі са сканчэньнем тэрміну дзеяньня або фізычным пашкоджаньнем;
  • падключэньне да сыстэмаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўваньня і іх выкарыстаньне для апэрацыяў на базавым рахунку;
  • атрыманьне заробку, стыпэндыі, сацыяльных выплатаў і зьняцьце іх гатоўкай;
  • пералік атрыманых заробкаў, стыпэндыяў, сацыяльных выплатаў на іншыя свае рахункі;
  • пералік грошай з базавага рахунку на іншыя рахункі праз ЕРІП;
  • пералік грошай зь іншага свайго рахунку на базавы рахунак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ўводзяць базавыя разьліковыя рахункі для фізычных асобаў. Указ пра гэта падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
 
 
 


Архив (Разное)