Музыку, які заяўляў пра збіццё і катаванні, разам з ягонай маці арыштавалі другі раз запар. 21.by

Музыку, які заяўляў пра збіццё і катаванні, разам з ягонай маці арыштавалі другі раз запар

24.09.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

35-гадовага Аляксея Бусла з гурта Favourite Mirror разам з 68-гадовай маці Таццянай Бусел затрымалі раніцай 9 верасня падчас «хапуна» на дваравым маршы ў мінскай Кунцаўшчыне.

У кватэры сям’і супрацоўнікі ГУБАЗіКу правялі ператрус. 10 верасня суддзя Наталля Бугук пакарала Аляксея і Таццяну 15-сутачнымі арыштамі за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Як паведамляе Вясна назірае, Таццяну затрымалі выпадкова — яна адмовілася адыходзіць ад сына, якога на яе вачах збівалі міліцыянты, таму сама паехала за ім. Але ва ўпраўленні на яе таксама склалі пратакол.

На судзе Аляксей заявіў, што «супрацоўнікі ГУБАЗіКу ўжывалі фізічную сілу і стымулявалі адказваць ўдарамі і электрашокерам».

Раніцай 24 верасня маці і сын павінны былі выйсці на волю, але дома так і не з’явіліся. Пазней стала вядома, што яны «перазатрыманы» па новых пратаколах.

Іх справы 24 верасня разглядзелі ў судзе Фрунзенскага раёна. Судовыя працэсы вялі суддзі Ала Скуратовіч і Дзмітрый Лукашэвіч.

На гэты раз на Аляксея і Таццяну ў Фрунзенскім РУУСе склалі пратаколы па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Іх абвінавацілі ў тым, што падчас «прафілактычнай гутаркі», яны «агрэсіўна і выклікаючы сябе паводзілі, гучна крычалі, размахвалі рукамі і на заўвагі супакоіцца не рэагавалі».

На судзе стала вядома, што нават пратаколы міліцыянты падпісваюць змененымі прозвішчамі. У выніку, маці і сына арыштавалі на 13 і 15 сутак адпаведна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На судзе Аляксей заявіў, што «супрацоўнікі ГУБАЗіКу ўжывалі фізічную сілу і стымулявалі адказваць ўдарамі і электрашокерам».
 
 
 


Архив (Разное)