Услед за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік памежкамітэта Анатоль Лапо. 21.by

Услед за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік памежкамітэта Анатоль Лапо

25.09.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З’явілася распараджэнне аб камандзіраванні кіраўніка Памежнага камітэта Анатоля Лапо ў Сочы.

Нагадаем, што 24 верасня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у рэжыме відэаканферэнцыі правёў нараду ў вузкім коле - сярод пастаянных членаў Рады Бяспекі. Пуцін анансаваў, што размова пойдзе менавіта пра Беларусь.

— У нас скончыўся досфыць сур'ёзны перамоўны перыяд з нашымі беларускімі сябрамі з нагоды параметраў далейшага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Ёсць там і пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі нашых краін у свеце, што так бурна змяняецца. Таму прапаную сёння абмеркаваць менавіта гэтую тэму, — сказаў ён.

Пасля пасяджэння Рады бяспекі Расіі, туды выляцеў Лукашэнка.

Афіцыйныя беларускія СМІ ніяк не каментуюць тэрміновы вылет Лукашэнкі ў Сочы, які расійскія інфармагенцтвы назвалі «прыватным візітам».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З’явілася распараджэнне аб камандзіраванні Анатоля Лапо ў Сочы.
 
 
 


Архив (Разное)