У Беларусі зарэгістравалі рэкордную колькасьць сьмярцей ад COVID-19 за дзень. 21.by

У Беларусі зарэгістравалі рэкордную колькасьць сьмярцей ад COVID-19 за дзень

25.09.2021 14:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каранавірус за суткі выявілі ў 1987 чалавек.

Агулам у Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 25 верасьня, зарэгістравалі 528 229 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі памёр 4081 пацыент. Акрыялі 511 666 чалавек з раней пацьверджаным каранавірусным дыягназам.

Напярэдадні, 24 верасьня, была зафіксаваная і рэкордная колькасьць выяўленых за суткі хворых — 1994 чалавекі.

Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў.

14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 15 сьмярцей пацыентаў з COVID-19 за дзень. Дагэтуль рэгістравалі ня больш за 13 памерлых.
 
 
 


Архив (Разное)