Палітычнай зьняволенай Кацярыне Андрэевай даставілі ліст ад мэра Прагі. 21.by

Палітычнай зьняволенай Кацярыне Андрэевай даставілі ліст ад мэра Прагі

25.09.2021 15:43 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта зьняволеная журналістка распавяла адвакату. Таксама сталі вядома, што днямі Андрэевай дазволілі патэлефанаваць бацькам.

Пра тое, што мэр чэскай сталіцы зьвярнуўся да Кацярыны Андрэевай, стала вядома пад час мітынгу салідарнасьці зь беларускімі журналістамі, які адбыўся ў Празе 8 верасьня. Тады Здэнэк Гржыб прыйшоў на акцыю і зачытаў ліст да зьняволенай супрацоўніцы «Белсату».

  • Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 году пасьля жывога эфіру зь месца разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы Пераменаў» (двор на вуліцы Чарвякова ў Менску).
  • У лютым 2021 году журналісткам прысудзілі па 2 гады пазбаўленьня волі: суд палічыў іх вінаватымі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
  • Праваабаронцы прызналі Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітзьняволенымі. Яны адбываюць пакараньне ў папраўчай калёніі № 4 у Гомлі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева атрымалі ліст падтрымкі ад мэра Прагі Здэнэка Гржыба.
 
 
 


Архив (Разное)