«Вызваліць Анджэя Пачобута!». У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку палітвязьняволенага журналіста. 21.by

«Вызваліць Анджэя Пачобута!». У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку палітвязьняволенага журналіста

26.09.2021 06:09 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арганізатар акцыі салідарнасьці з рэпрэсаванымі беларусамі — польскае буйное выданьне «Gazeta Wyborcza», для якога Анджэй Пачобут шмат гадоў працаваў у якасьці спэцыяльнага карэспандэнта ў Беларусі.

Удзельнічалі ў акцыі больш за 200 чалавек. З прамовамі выступілі галоўны рэдактар «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік, адзін зь ягоных намесьнікаў і кіраўнік аддзелу «Край» Раман Імельскі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка, Глеб Германаў, прадстаўнік штабу Віктара Бабарыкі.

На акцыі зачыталі ліст Сьвятланы Ціханоўскай да Анджэя Пачобута. Пасьля гэтага сьпявачка Наста Някрасава засьпявала «Муры».

«Вызваліць Анджэя Пачобута!». У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку палітвязьняволенага журналіста

25 верасьня таксама пачалася акцыя, арганізаваная польскім Фондам «Гранд Прэс», у рамках зьявяцца 300 спэцыяльных банэраў з партрэтам Анджэя Пачобута ў 27 польскіх гарадах.

  • 48-гадовы Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі. Прыйшоў у журналістыку ў 2002 годзе. Працаваў у першых незалежных горадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», газэце «Народная воля», газэце СПБ на польскай мове Głos znad Niemna («Голас з-над Нёману»). Быў рэдактарам часопіса СПБ Magazyn Polski na uchodźstwie, карэспандэнтам выданьня Gazeta Wyborcza. Займаўся тэмамі, зьвязанымі з гісторыяй спэцслужбаў СССР, антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі, Арміі Краёвай.
  • Сёлета 25 сакавіка да Пачобута прыйшлі зь ператрусам і затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў Жодзінскай турме. Таксама ў сакавіку затрымалі яшчэ трох актывістак польскай дыяспары і старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс. Ім закідаюць «распальваньне нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыю нацызму». Пазьней стала вядома, што Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс адмовіліся ад вызваленьня ў абмен на згоду пакінуць радзіму. У той жа час іншыя актывісткі — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава — гэтай магчымасьцю скарысталіся, іх без дакумэнтаў вывезьлі ў Польшчу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На знак салідарнасьці з Анджэем Пачобутам, які знаходзіцца за кратамі роўна 6 месяцаў, ягоны партрэт усю ноч будзе на самым высокім будынку Польшчы — Палацы...
 
 
 


Архив (Разное)