«Ніякі дождж не можа ісці вечна». Як Ягор Марціновіч з-за кратаў падтрымлівае беларусаў. 21.by

«Ніякі дождж не можа ісці вечна». Як Ягор Марціновіч з-за кратаў падтрымлівае беларусаў

26.09.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лістах галоўны рэдактар «Нашай Нівы» расказвае, што робіць з дзяржаўнымі газетаhttps://www.21.by/pub/news/2021/09/1632654665086520.jpgмі і як вядзе паралельны падлік дзён ў зняволенні.  

«Ніякі дождж не можа ісці вечна». Як Ягор Марціновіч з-за кратаў падтрымлівае беларусаў

Пайшоў трэці месяц, як галоўны рэдактар «Нашай Нівы» ўтрымліваецца ў СІЗА па абсурдным абвінавачванні. Ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзіцца. За два месяцы следства так і не здолела скончыць справу, дзе налічыла ўрон у 3,5 тысячы рублёў, таму тэрмін утрымання пад вартай працягнулі яшчэ на месяц — да 18 кастрычніка, піша Наша Ніва.

Ягор і за кратамі трымаецца сваіх прынцыпаў і нават падбадзёрвае ўсіх, хто яму піша.

Адна з асноўных тэмаў у ягоных лістах — падарожжы. Ягор наведаў больш за 50 краінаў у свеце, а ў Беларусі ён аб’ездзіў амаль усе райцэнтры і ваколіцы.

«Крэва — адно з самых класных месцаў, — піша ён сяброўцы. — Пакуль замак не закрылі (ціпа), я быў там разоў дзесяць, напэўна. Вельмі зручна: едзеш па трасе, завярнуў на некалькі кіламетраў, паляжаў на траве каля замка і паехаў далей.

А аднойчы ехаў у Крэва нейкай альтэрнатыўнай дарогай (відаць, з боку маладзечанскіх вёсак) і атрымалася, што пад’язджалі неяк зверху, з боку ветракоў на гары. І там ёсць сапраўдны серпанцін! Направа — права — налева — прама — направа… Я ў Беларусі сустракаў толькі два серпанціны: у Крэве і пасярод Мазыра. Можа, ёсць яшчэ якія?

А пасля таго, як легальны ўваход у замак закрылі, усё больш людзей пацягнулася на суседнюю гару, дзе стаяць арэлі. Крутое месца. Сядзіш, глядзіш на Крэва, кайфуеш. Ну а самы круты маршрут па тым краі: Гальшаны — Баруны — Крэва, 20 ці 30 кіламетраў прыгажосці».

У амерыканскіх фільмах вы маглі бачыць, як зняволеным у якасці рэабілітацыі прыводзяць хатніх жывёлаў, напрыклад сабак. Нічога падобнага ў Беларусі няма. Сабак вязні могуць убачыць, толькі калі іх канваіруюць, часта жывёлаў нацкоўваюць супраць людзей. Але ў многіх ізалятарах ёсць бадзяжныя жывёлы — і на Акрэсціна, і на Валадарскага.

«У нас кашакунскія навіны! — піша ў адным з лістоў Ягор. — Прынеслі рыбу, і адразу нехта мяўкае зверху. Палезлі карміць, а там двое — шэры і руды. А чорнага Жорыка нешта няма».

Змяніліся за час зняволення ў прыярытэты ў ежы. На свабодзе Ягор амаль не еў ні сала, ні часнаку, а вось што піша зараз:

«Я ж не казаў, што стаў фанатам сала? Кожны дзень ем, у тэорыі (на смак) разбіраюся ў розных відах засолкі. Ну і часнок наварочваю. Неяк у дзяцінстве ён страшнейшы быў. А цяпер можна з’есці галоўку і не скрывіцца. Столькі чаёў, як тут, не ганяў ніколі ў жыцці».

За навінамі галоўрэд сочыць па дзяржаўным тэлебачанні і газетах, якія прыходзяць яму па падпісцы:

«Мне ж тут прыносяць новыя газеты. Свежыя кладзём на тумбачку, а старыя — у макулатуру. Заварочваць сала ці класці пад ногі, калі ідзеш у душ (каля ракавіны). Вось, «Мінскую праўду» я адразу пасля прачытання хаваю ў макулатуру. Каб ніхто не мог пабачыць, гэта рэальна катастрофа. А вось «Культура» нічога так, пару старонак можна прачытаць».

Нават у такой складанай сітуацыі Ягор спрабуе заставацца аптымістам:

«Я ж вяду свой паралельны падлік дзён — з разлікам 1,5. Ну, на выпадак калоніі. І тады сёння не 53 дзень па крымінальным артыкуле, а ўжо 75-ы! Але да калоніі не дойдзе, я перакананы. Проста лічу, каб прыемней было адчуваць — не дзень прайшоў, а ўсе паўтара.

Недзе тыдзень таму вярталіся з прагулкі, і я заўважыў, што над дзвярыма напісана па-беларуску: «Ніякі дождж не можа ісці вечна». Як бы і ў літаральным значэнні, бо там пад навесам якраз можна схавацца ад дажджу. Але не толькі».

Калі ласка, адпраўце Ягору ліст, паштоўку, тэлеграму ці грашовы перавод на любую суму! Ва ўмовах незаконнага пераследу гэта тое, што сапраўды падтрымлівае палітвязня, і тое, што можа зрабіць кожны.

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1

Марціновічу Ягору Аляксандравічу

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лістах галоўны рэдактар «Нашай Нівы» расказвае, што робіць з дзяржаўнымі газетамі і як вядзе паралельны падлік дзён ў зняволенні.  
 
 
 


Архив (Разное)