Адам Міхнік у інтэрвію Свабодзе: «У Беларусі так, як калі б у ЗША прэзыдэнтам стаў Аль Капонэ». ВІДЭА. 21.by

Адам Міхнік у інтэрвію Свабодзе: «У Беларусі так, як калі б у ЗША прэзыдэнтам стаў Аль Капонэ». ВІДЭА

27.09.2021 18:25 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адам Міхнік распавёў Свабодзе пра сваё стаўленьне да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, пра цану свабоды, пра тое, як пратэсты беларусаў уразілі ўвесь сьвет, і пра сваю павагу да людзей, якія не здаюцца ў турмах.

Што сказаў Міхнік, цытаты:

  • Урымаць уладу Лукашэнку дапамог Пуцін.
  • Беларусы самі сабе дапамогуць, а іх саюзьнікам будзе расейская дэмакратыя.
  • Так, як нам дапамагла Перабудова, так беларусам дапаможа тое, што адбудзецца ў Расеі насуперак дыктатуры Пуціна.
  • Цяпер у Беларусі існуе фактычна адзіны бандыцкі рэжым у Эўропе.
  • Заўсёды прыходзіць такі момант, калі «кропля перапаўняе чашу». Масавыя акцыі пратэсту беларусаў, якія ўразілі ўвесь сьвет, не забудуцца і потым вернуцца наступнай хваляй.
  • Як аднойчы сказаў нам тут, у Польшчы, Ян Павал II: «Ня трэба хацець такой свабоды, якая нічога б не каштавала». Свабода заўсёды мае сваю цану, і часта яна вельмі высокая.
  • Не магу кінуць камень у тых людзей, якіх зламала турма, бо паважаю іх за тое, што яны вырашылі зрабіць такія ўчынкі, якія прывялі іх у турму.
  • Але, вядома, самую вялікую павагу я маю для тых, каго турма не зламала.Такія людзі — як агні ў цёмным тунэлі. Яны паказваюць нам, што так можна жыць, што такое жыцьцё мае сэнс, бо яны даюць нам надзею на будучыню.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксклюзіўнае інтэрвію былога польскага дысыдэнта, грамадзкага дзеяча, заснавальніка і галоўнага рэдактара папулярнага польскага выданьня Gazeta Wyborcza Адама Міхніка.
 
 
 


Архив (Разное)