Прызначаны новы намеснік кіраўніка мінскага офісу АБСЕ. 21.by

Прызначаны новы намеснік кіраўніка мінскага офісу АБСЕ

20.08.2009 16:29 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 верасня ў мінскім офісе АБСЕ будзе прадстаўлены новы намеснік кіраўніка прадстаўніцтва. Ім стаў казахскі дыпламат Жандос Асанаў.

Да гэтага Асанаў з’яўляўся дарадцам-пасланнікам прадстаўніцтва Казахстану пры АБСЕ. А яшчэ раней Жандос Асанаў быў выканаўчым дырэктарам Нарады па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі. У гэтую арганізацыю ўваходзіць 20 дзяржаваў, сярод якіх Кітай, Расія, Паўднёвая Карэя, Афганістан, Егіпет, Казахстан, Турцыя.

Чакаюць у Мінску і прызначэння наступніка Ганса-Ёхана Шмідта на пасадзе кіраўніка офісу. "Чакаем новага прызначэння. Яно павінна адбыцца ўжо восенню", — паведамілі "НН" у мінскім офісе АБСЕ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 верасня ў мінскім офісе АБСЕ будзе прадстаўлены новы намеснік кіраўніка прадстаўніцтва. Ім стаў казахскі дыпламат Жандос Асанаў. Да гэтага Асанаў з’яўляўся дарадцам-пасланнікам прадстаўніцтва Казахстану пры АБСЕ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика