Няпiсаныя правiлы для журналiстаў. 21.by

Няпiсаныя правiлы для журналiстаў

08.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi прэса не будзе рэгуляваць сябе, гэта зробiць нехта iншы...

Гэтымi днямi Бюро Прадстаўнiка АБСЕ па пытаннях свабоды СМI, Офiс АБСЕ ў Мiнску пры падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi i МЗС Беларусi праводзяць семiнар-трэнiнг па самарэгуляваннi сродкаў масавай iнфармацыi. Гэта ўжо не першы раўнд перамоваў медыя-персонаў i ўладных структур з удзелам замежных экспертаў. Дыялог быў распачаты падчас "круглага стала" па абмеркаваннi новага беларускага закона аб СМI. Як хутка ляцiць час: здаецца, яшчэ нядаўна дыскутавалi па навелах дакумента, а ўжо працуем па iм больш як паўгода... Час i абмеркаваць самарэгуляванне мас-медыя — той баланс памiж правамi i абавязкамi, свабодай iнфармацыi i недатыкальнасцю прыватнага жыцця.

На думку Наталлi Пяткевiч, першага намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, сам тэрмiн "самарэгуляванне" часцяком разумеюць аднабока, у выгадным для сябе кантэксце:

— Незалежнасць, самастойнасць, несумненна, гэтыя складальнiкi — неад'емная частка самарэгулявання. Аднак гэта ўсё ж больш шырокае паняцце. Яно ўключае ў сябе i самадысцыплiну, i самаарганiзацыю, i ўласна адказнасць. I калi разглядаць самарэгуляванне ў такiм шырокiм кантэксце, то ў рэальнасцi гэта — дастаткова сур'ёзны цяжар i каласальная адказнасць перад чалавекам, грамадствам i дзяржавай.

У гутарцы з журналiстамi спадарыня Пяткевiч прызналася — галоўным здабыткам падобных дыспутаў яна лiчыць тое, што ўдалося перавесцi нейкiя "завочныя перапалкi" ў ранг "адкрытай дыскусii, дзе можна задаць пытанне i атрымаць адказ — не важна, на якiм моманце ты засяродзiшся" — i ўсе будуць выслуханыя.

— Калi ў адным памяшканнi збiраюцца журналiсты разнастайных поглядаў, прадстаўнiкi газет дзяржаўных i недзяржаўных, тэлеканалаў, радыёстанцый — гэта ўжо пазiтыў. Таму што людзi ў любым выпадку знаходзяць, хоць спачатку падсвядома, пункты судакранання.

Першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi мяркуе, што адным з самых лёгкiх крокаў, якi "мог бы прымiрыць журналiстаў аднаго i iншага лагеру", была б выпрацоўка адзiнага кодэкса журналiсцкай этыкi.

— I я думаю, што да гэтага мы павiнны iсцi, — заключыла спадарыня Пяткевiч.

У працяг тэмы этычнасцi яна прыгадала паведамленнi ў СМI аб нядаўняй трагедыi — гiбелi беларускiх лётчыкаў падчас авiяшоу ў Польшчы. Маўляў, спрабавалi вышукаць лыжку дзёгцю ў гэтай гiсторыi — палiва не хапiла цi што, "калi ўвесь свет — Польшча, Расiя i гэтак далей — гаварыў пра тое, што людзi здзейснiлi подзвiг, не важна, чаго iм не хапiла, у рэшце рэшт гэта расследаванне пакажа".

— Этычная дылема ў тым i заключаецца, што не заўсёды гэту лыжку трэба адшукваць, а можа быць нават калi яна i ёсць, яе трэба схаваць, — мяркуе Наталля Пяткевiч.

Яна таксама выказалася аб рабоце Грамадскага каардынацыйнага савета ў сферы масавай iнфармацыi. "Напэўна, дарэмна гучыць крытыка — гэта малады савет, ён толькi пачынае работу, — адзначыла Наталля Пяткевiч. — Удыхнуць жыццё ў гэты савет трэба ўсiм разам".

— У Беларусi iснуюць прынамсi дзве арганiзацыi, занятыя рознымi аспектамi самарэгулявання: БАЖ i БСЖ, — адзначыў Ханс-Ёхен Шмiдт, кiраўнiк Офiса АБСЕ ў Мiнску. А прыкладам сумеснага дзяржаўнага i прафесiйнага рэгулявання мас-медыя ён назваў нядаўна створаны Грамадскi каардынацыйны савет у сферы масавай iнфармацыi.

— Я павiнен выказаць удзячнасць нашым дзяржаўным партнёрам за тое, што яны далi магчымасць нашаму офiсу арганiзаваць манiторынг СМI значна большы, чым раней, убачыць прагрэс у iх развiццi. I на мой погляд, гэта дасягненне ў супрацоўнiцтве з дзяржаўнымi органамi.

У той жа час кiраўнiк Офiса
адзначае наяўнасць праблем распаўсюджвання СМI i доступу да iх.

Аляксандр Болдыраў, старшы саветнiк Бюро Прадстаўнiка АБСЕ па пытаннях свабоды СМI, запэўнiў удзельнiкаў семiнара, што самарэгуляванне — гэта не цэнзура i нават не самацэнзура. Яно заключаецца ў вызначэннi нейкiх мiнiмальных прынцыпаў этыкi, праўдзiвасцi i дакладнасцi той iнфармацыi, якая даецца, правоў асобы пры захаваннi рэдакцыйнай свабоды ў тым, што паведамляць i якiя меркаваннi выказваць.

запэўнiў удзельнiкаў семiнара, што самарэгуляванне — гэта не цэнзура i нават не самацэнзура. Яно заключаецца ў вызначэннi нейкiх мiнiмальных прынцыпаў этыкi, праўдзiвасцi i дакладнасцi той iнфармацыi, якая даецца, правоў асобы пры захаваннi рэдакцыйнай свабоды ў тым, што паведамляць i якiя меркаваннi выказваць.

— Механiзм самарэгулявання СМI патрэбны для таго, каб прэса была адказная, а спрэчкi, якiя ўзнiкаюць, можна было вырашыць на дасудовым этапе, — падкрэслiў старшы саветнiк.

Флiп Футс, омбудсмен (само слова пайшло ад шведскага "прадстаўнiк" i ўкаранiлася ў iншых мовах як найменне пасрэднiка, што вывучае скаргi грамадзян; прымяняльна да прэсы гэта пасрэднiк ва ўзаемаадносiнах памiж чытачамi i журналiстамi), генеральны сакратар Савета па журналiстыцы ў Бруселi (Бельгiя), азнаёмiў удзельнiкаў семiнара з практыкай самарэгулявання СМI ў краiнах Заходняй Еўропы. Так, у Германii, Нiдэрландах i скандынаўскiх краiнах структуры самарэгулявання — саветы прэсы — iснуюць даўно, а ў Бельгii, скажам, такое ўтварэнне ўзнiкла нядаўна. Дзесьцi работа па стварэннi такiх арганiзацый вядзецца. Аднак ёсць i такiя дзяржавы, дзе саветаў прэсы няма або яны iснавалi раней i спынiлi сваю дзейнасць, — Аўстрыя, Партугалiя, Францыя. Дзейныя саветы прэсы адрознiваюцца па складзе (у рабоце адных задзейнiчаныя выключна журналiсты, у iншых — i выдаўцы, i эксперты), па спецыфiцы (у Балгарыi, напрыклад, савет прэсы двухпалатны — для асобнага разгляду скаргаў друкаваных i аўдыёвiзуальных мас-медыя; ёсць жа саветы, якiя разглядаюць пытаннi па ўсiх СМI, у тым лiку i он-лайн). Па сутнасцi гэтыя структуры з'яўляюцца "вартаўнiкамi" журналiсцкай этыкi i свабоды прэсы, ну i, вядома ж, трацейскiмi суддзямi ў канфлiктных пытаннях. I адзiнага алгарытму паспяховай самарэгуляцыi няма, як i iдэальнай мадэлi савета па прэсе. Варта проста паглядзець, а як там у iншых, i, можа, сёе-тое запазычыць — у тым i задума семiнара.

(само слова пайшло ад шведскага "прадстаўнiк" i ўкаранiлася ў iншых мовах як найменне пасрэднiка, што вывучае скаргi грамадзян; прымяняльна да прэсы гэта пасрэднiк ва ўзаемаадносiнах памiж чытачамi i журналiстамi), генеральны сакратар Савета па журналiстыцы ў Бруселi (Бельгiя), азнаёмiў удзельнiкаў семiнара з практыкай самарэгулявання СМI ў краiнах Заходняй Еўропы. Так, у Германii, Нiдэрландах i скандынаўскiх краiнах структуры самарэгулявання — саветы прэсы — iснуюць даўно, а ў Бельгii, скажам, такое ўтварэнне ўзнiкла нядаўна. Дзесьцi работа па стварэннi такiх арганiзацый вядзецца. Аднак ёсць i такiя дзяржавы, дзе саветаў прэсы няма або яны iснавалi раней i спынiлi сваю дзейнасць, — Аўстрыя, Партугалiя, Францыя. Дзейныя саветы прэсы адрознiваюцца па складзе (у рабоце адных задзейнiчаныя выключна журналiсты, у iншых — i выдаўцы, i эксперты), па спецыфiцы (у Балгарыi, напрыклад, савет прэсы двухпалатны — для асобнага разгляду скаргаў друкаваных i аўдыёвiзуальных мас-медыя; ёсць жа саветы, якiя разглядаюць пытаннi па ўсiх СМI, у тым лiку i он-лайн). Па сутнасцi гэтыя структуры з'яўляюцца "вартаўнiкамi" журналiсцкай этыкi i свабоды прэсы, ну i, вядома ж, трацейскiмi суддзямi ў канфлiктных пытаннях. I адзiнага алгарытму паспяховай самарэгуляцыi няма, як i iдэальнай мадэлi савета па прэсе. Варта проста паглядзець, а як там у iншых, i, можа, сёе-тое запазычыць — у тым i задума семiнара.

Выснова, якую прапанаваў омбудсмен пасля свайго выступлення, — калi прэса не будзе рэгуляваць сябе, гэта зробiць нехта iншы... Насамрэч, цi не лепш прыняць звод няпiсаных правiлаў самiм, не чакаючы, пакуль "пiсаныя" правiлы прыме нехта са сваёй званiцы, далёкай ад журналiсцкай? Дыскусiя, а хутчэй нават спрэчка прадстаўнiкоў розных лагераў, пра магчымасцi самарэгулявання беларускай прэсы працягваецца. Ад спрэчкi заўжды чакаецца нараджэнне iсцiны, можа, той iсцiнай у апошняй iнстанцыi i стане адзiны кодэкс этыкi айчынных майстроў пяра, кадра i вiртуальнай прасторы...

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi прэса не будзе рэгуляваць сябе, гэта зробiць нехта iншы... Гэтымi днямi Бюро Прадстаўнiка АБСЕ па пытаннях свабоды СМI, Офiс АБСЕ ў Мiнску пры падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi i МЗС Беларусi праводзяць семiнар-трэнiнг па самарэгуляваннi сродкаў масавай iнфармацыi. Гэта ўжо не першы раўнд перамоваў медыя-персонаў i ўладных структур з удзелам замежных экспертаў. Дыялог быў распачаты падчас "круглага стала" па абмеркаваннi новага беларускага закона аб СМI. Як хутка ляцiць час: здаецца, яшчэ нядаўна дыскутавалi па навелах дакумента, а ўжо працуем па iм больш як паўгода... Час i абмеркаваць самарэгуляванне мас-медыя — той баланс памiж правамi i абавязкамi, свабодай iнфармацыi i недатыкальнасцю прыватнага жыцця.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика