Аляксандр Лукашэнка: Беларусь гатова весцi дыялог з Лiтвой на любым узроўнi
14.09.2009
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв'ю лiтоўскiм СМІ. "Мы адкрыты для стасункаў i гатовы весцi дыялог на любым узроўнi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што "не перажывае за адносiны з Лiтвой, з нашымi суседзямi". "Мы павiнны супрацоўнiчаць, мы суседзi, i ад гэтага карысць i вам, i нам", — перакананы Прэзiдэнт. Што датычыцца плануемага вiзiту ў Вiльнюс, Аляксандр Лукашэнка чакае "добрай сустрэчы" са сваёй калегай. "У нас ёсць пра што пагаварыць, — дадаў ён. — Нам трэба прарэвiзаваць нашы адносiны, намецiць шляхi развiцця супрацоўнiцтва з Лiтвой". Гаворачы аб адносiнах Беларусi з Еўрасаюзам, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што тут не павiнна быць нейкiх бар'ераў. "Мы павiнны адзiн на аднаго глядзець прама, у вочы, а не праз нейкую сцяну, "Берлiнскую сцяну", якую перанеслi на Усход. Чаму беларусы i лiтоўцы павiнны праз яе глядзець адзiн на аднаго?" — сказаў Прэзiдэнт Беларусi. БЕЛТА. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |