Аляксандр Лукашэнка: Фестываль ПАНАРАМА дае магчымасць быць сведкам тэатральных эксперыментаў i наватарскiх iдэй
07.10.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў удзельнiкаў ІV Мiжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва "Панарама" з яго адкрыццём. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што гэта свята ўжо стала неад'емнай часткай культурнага жыцця краiны i заваявала многiх паклоннiкаў сярод гледачоў. Фестывальныя мерапрыемствы дораць беларускiм аматарам мастацтва ўнiкальную магчымасць пазнаёмiцца з разнастайнымi напрамкамi развiцця сусветнага тэатра, убачыць лепшыя пастаноўкi выдатных айчынных i замежных рэжысёраў, быць сведкам яркiх эксперыментаў i ўвасаблення наватарскiх iдэй. "Упэўнены, што гэты форум ператворыцца ў сапраўдную панараму сучаснага тэатральнага мастацтва, дапаможа майстрам сцэны з розных краiн абмяняцца творчым вопытам i будзе садзейнiчаць далейшаму пашырэнню мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |
|