Абарона людзей ад злачынных замахаў з'яўляецца адной з асноўных мэтаў унутранай палiтыкi Беларусi
23.10.2009
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 15-годдзю ўтварэння Службы бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. "Асноўныя мэты ўнутранай палiтыкi нашай дзяржавы — абарона людзей ад злачынных замахаў, падтрыманне грамадскага спакою i парадку, гарантыя бесперашкоднай дзейнасцi ўладаў. Менавiта таму ў Службы ёсць прыярытэтныя напрамкi, але няма другарадных участкаў", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, у цяперашнiх умовах новыя пагрозы i выклiкi нацыянальнай бяспецы дыктуюць неабходнасць нешаблонных падыходаў i ў той жа час сiстэмнасцi ва ўмацаваннi сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi ў дзяржаве. Нельга недаацэньваць i знешнепалiтычныя фактары, якiя самым негатыўным чынам могуць паўплываць на абстаноўку ў Беларусi. Цяпер гэта ў першую чаргу наступствы сусветнага эканамiчнага крызiсу, якi пачаўся ў ЗША i iншых буйных краiнах. "Сёй-той i ў нас, i за мяжой спрабуе ў сваiх заганных мэтах выкарыстоўваць цяжкасцi, што ўзнiкаюць, выклiкаць недавер людзей да дзеючай улады, пасеяць разлад i смуту ў грамадстве", — сказаў Прэзiдэнт. Таму, падкрэслiў ён, жорсткае спыненне крымiналу, эфектыўны i правамерны адпор экстрэмiсцкiм дзеянням, што пагражаюць спакою i дабрабыту грамадзян, павiнны быць у арсенале метадаў работы адпаведных дзяржаўных органаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што са знешнiх пагроз самая сур'ёзная — распаўсюджванне мiжнароднага тэрарызму. "На жаль, Беларусь не стала выключэннем у гэтым плане. Да гэтага часу не знойдзены арганiзатары i выканаўцы страшнага злачынства супраць беларускага народа, учыненага 3 лiпеня мiнулага года", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Службе бяспекi сумесна з iншымi дзяржаўнымi органамi неабходна ўдзяляць асаблiвую ўвагу арганiзацыi i ажыццяўленню комплексу мераў па забеспячэннi бяспекi жыхароў Беларусi пры правядзеннi масавых культурных i спартыўных мерапрыемстваў. "Аднак пры арганiзацыi такiх мерапрыемстваў нi ў якiм разе не павiнны цярпець простыя людзi, не павiнны ўшчамляцца iх правы", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк беларускай дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнiкам Службы бяспекi Прэзiдэнта Беларусi, якiя найбольш вызначылiся. Цырымонiя прайшла з нагоды 15-годдзя ўтварэння гэтай структуры. Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем канстатаваў, што Служба бяспекi адбылася як усебакова забяспечаная, добра падрыхтаваная i дзеяздольная дзяржаўная структура, асабовы склад якой якасна вырашае пастаўленыя перад ёю задачы. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што першачарговую ўвагу неабходна ўдзялiць распрацоўцы i актыўнаму ўкараненню новых формаў i метадаў выяўлення i спынення пагроз бяспецы ахоўных асобаў i аб'ектаў. Намаганнi супрацоўнiкаў усiх падраздзяленняў Службы бяспекi, адзначыў Прэзiдэнт, павiнны быць накiраваны на тое, каб у прынцыпе не дапусцiць якiх-небудзь замахаў на ахоўных асобаў. "Поспех будзе забяспечаны толькi ў тым выпадку, калi супрацоўнiкi здолеюць своечасова выявiць прыкметы магчымага злачынства, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта абавязвае вас дасканала валодаць рэальнай абстаноўкай ацэньваць наступствы, яе змяненнi i выпрацоўваць эфектыўныя меры". Прэзiдэнт звярнуў увагу на неабходнасць павышэння якасцi аператыўнай i iнфармацыйна-аналiтычнай работы, аператыўна-тэхнiчнае забеспячэнне мерапрыемстваў з удзелам кiраўнiка дзяржавы i iншых ахоўных асобаў, на ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы Службы бяспекi, нарошчванне iнжынерна-тэхнiчных магчымасцяў з задзейнiчаннем самых сучасных дасягненняў навукi i тэхнiкi ў iнтарэсах выканання службова-баявых задач. Кiраўнiк дзяржавы таксама лiчыць, што на прынцыпова новы ўзровень трэба ўзняць узаемадзеянне Службы бяспекi з дзяржаўнымi органамi i арганiзацыямi пры падрыхтоўцы i правядзеннi масавых культурных i спартыўных мерапрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокi ўзровень майстэрства i прафесiяналiзму ваеннаслужачых, якiя яны дэманструюць на розных мiжнародных i рэспублiканскiх спаборнiцтвах, напрыклад, турнiрах целаахоўнiкаў. Паводле агульнага меркавання, беларускiя супрацоўнiкi прызнаны лепшымi на постсавецкай прасторы. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 15-годдзю ўтварэння Службы бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. "Асноўныя мэты ўнутранай палiтыкi нашай дзяржавы — абарона людзей ад злачынных замахаў, падтрыманне грамадскага спакою i парадку, гарантыя бесперашкоднай дзейнасцi ўладаў. Менавiта таму ў Службы ёсць прыярытэтныя напрамкi, але няма другарадных участкаў", — падкрэслiў Прэзiдэнт.
|
|