Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў калектыў музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны з 65-годдзем
23.10.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны з 65-годдзем з дня заснавання музея. "Адкрыты лiтаральна праз тры месяцы пасля вызвалення сталiцы Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, музей адразу пачаў выконваць сваю ганаровую мiсiю прапагандыста народнага подзвiгу, школы патрыятычнага выхавання i фармiравання высокiх маральных якасцяў грамадзян нашай краiны", — гаворыцца ў вiншаваннi. На працягу дзесяцiгоддзяў некалькi пакаленняў работнiкаў музея збiраюць унiкальныя калекцыi, праводзяць актыўную навуковую i асветную дзейнасць, ажыццяўляюць важныя мiжнародныя праекты. "Упэўнены, што ваш калектыў i ў далейшым будзе працаваць гэтак жа плённа i самааддана, захоўваючы гiстарычную спадчыну Радзiмы", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны з 65-годдзем з дня заснавання музея. "Адкрыты лiтаральна праз тры месяцы пасля вызвалення сталiцы Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, музей адразу пачаў выконваць сваю ганаровую мiсiю прапагандыста народнага подзвiгу, школы патрыятычнага выхавання i фармiравання высокiх маральных якасцяў грамадзян нашай краiны", — гаворыцца ў вiншаваннi.
|
|