У Беларусi дазволяць танiроўку задняга шкла транспарту. 21.by

У Беларусi дазволяць танiроўку задняга шкла транспарту

21.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi ў блiжэйшы час дазволяць танiроўку задняга i задняга бакавога шкла транспарту ў адпаведнасцi з мiжнародным стандартам. Такое рашэнне прыняў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка.

На iмя кiраўнiка дзяржавы паступалi шматлiкiя звароты з просьбай зняць абмежаваннi на танiроўку задняга i задняга бакавога шкла транспартных сродкаў. Прэзiдэнт Беларусi даў даручэнне дасканала вывучыць гэта пытанне з улiкам мiжнародных дакументаў i iнтарэсаў грамадства.

Дэталёва прааналiзаваўшы меркаванне зацiкаўленых дзяржорганаў i пажаданнi грамадзян нашай краiны, кiраўнiк дзяржавы прыняў рашэнне аб тым, што ўжо ў самы блiжэйшы час будзе дазволена ўдзельнiчаць у дарожным руху транспартным сродкам з заводскай танiроўкай задняга i задняга бакавога шкла ў адпаведнасцi з мiжнародным стандартам.

Прэзiдэнт 20 лiстапада даў даручэнне ўраду ў месячны тэрмiн прадставiць яму на падпiсанне праект адпаведнага ўказа.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў блiжэйшы час дазволяць танiроўку задняга i задняга бакавога шкла транспарту ў адпаведнасцi з мiжнародным стандартам. Такое рашэнне прыняў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка. На iмя кiраўнiка дзяржавы паступалi шматлiкiя звароты з просьбай зняць абмежаваннi на танiроўку задняга i задняга бакавога шкла транспартных сродкаў. Прэзiдэнт Беларусi даў даручэнне дасканала вывучыць гэта пытанне з улiкам мiжнародных дакументаў i iнтарэсаў грамадства.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика