Беларусь выпрацавала канчатковую пазiцыю па ўдзеле ў Мытным саюзе
24.11.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннi фармiравання Мытнага саюза. У ёй узялі ўдзел кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Уладзiмiр Макей, намеснiк прэм'ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў, старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч. Гэта ўжо другая нарада на гэту тэму на працягу лiстапада гэтага года. Першая (у пашыраным складзе) прайшла 17 лiстапада. Па яе вынiках Аляксандр Лукашэнка даручыў аператыўна падрыхтаваць прапановы, якiя ўдакладняюць пазiцыю Беларусi па гэтым пытаннi. Кiраўнiк дзяржавы паведамiў, што 27 лiстапада ў Мiнску адбудзецца пасяджэнне Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС, у рамках якога плануецца правесцi мерапрыемствы з удзелам трох прэзiдэнтаў — Беларусi, Казахстана i Расii — i абмеркаваць пытаннi па фармiраваннi Мытнага саюза i ў перспектыве Адзiнай эканамiчнай прасторы. На пасяджэннi таксама плануецца падпiсанне дакументаў, якiя павiнны пакласцi пачатак функцыянаванню Мытнага саюза трох дзяржаў. "На папярэдняй нарадзе мы дэталёва абмеркавалi праблемы фармiравання Мытнага саюза. Даволi шчыра выказалiся прыхiльнiкi гэтага саюза i людзi, якiя абазначылi ў iм пэўныя праблемы. Тады ўзнiклi пытаннi, i мы дамовiлiся, што на працягу тыдня — 10 дзён будзем праводзiць узгадненне пазiцый для таго, каб падрыхтаваць у цэлым пазiцыю краiны для Прэзiдэнта, з якой мы павiнны выступiць пры фармiраваннi Мытнага саюза", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт азнаёмiўся з падагульняючымi прапановамi, падрыхтаванымi ўдзельнiкамi пасяджэння, i адзначыў, што "гэта ўзважаныя, прапрацаваныя падыходы". За аснову пры прыняццi канчатковага рашэння беларускiм бокам аб уступленнi Беларусi ў Мытны саюз узята ацэнка магчымых наступстваў для эканамiчнай i палiтычнай бяспекi краiны. Беларусь чакае, што гэта якасна новае iнтэграцыйнае ўтварэнне будзе заснавана на прынцыпах раўнапраўя i ўзаемнай выгады, забеспячэння свабоды перамяшчэння тавараў i паслуг, унiверсальнага нетарыфнага рэгулявання, роўных умоў гаспадарання для прадпрыемстваў, устаранення неабгрунтаваных бар'ераў ва ўзаемным гандлi. Прэзiдэнт лiчыць, што iнтарэсы краiн у Мытным саюзе павiнны быць узаемнымi i збалансаванымi. |
|